https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Кемераве афіцыйна адкрыліся II зімовыя гульні «Дзеці Азіі»


Агонь гульняў запалілі кіраўніца федэрацыі лыжных гонак Расіі трохразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Вяльбе і юная канькабежка Вікторыя Фёдарава.
Сёння на ўрачыстай цырымоніі ў кемераўскім Лядовым палацы «Кузбас» сцяг Беларусі пранесла капітан беларускай каманды чэмпіёнка краіны на дыстанцыях 1500 м і 3000 м сярод юніёраў па канькабежным спорце Паліна Сівец.

На гэтых спаборніцтвах Беларусь прадстаўляюць 68 юных спартсменаў ва ўзросце да 16 гадоў. Яны выступаюць у 8 відах спорту: хакей з шайбай, сноўборд, скачкі на лыжах з трампліна, лыжныя гонкі, шорт-трэк, фігурнае катанне на каньках, канькабежны і гарналыжны спорт.

Усяго ў спаборніцтвах прымаюць удзел 865 юных спартсменаў з 13 краін, разыгрываюцца 57 камплектаў узнагарод у 10 відах спорту. Юныя атлеты выступяць на арэнах у Кемерава, Новакузнецку, Міжрэчанску і Таштагольском раёне Кемераўскай вобласці.

Талісманам гульняў стаў рысенак Ціхоня. Завершацца спаборніцтвы 5 сакавіка

Міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Азіі» праводзяцца кожныя чатыры гады пад патранажам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Спаборніцтвы ахопліваюць усю Азію, а таксама некаторыя краіны Еўропы. Першыя зімовыя гульні «Дзеці Азіі» прайшлі ў 2019 годзе ў Паўднёва-Сахалінску.

Звязда, 25 лютага 2023
 
Дата публикации:25.02.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
Кемерово Спорт в Беларуси ІІ Зимние Игры "Дети Азии"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме