https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў пытанні прымянення абмежаванняў у міжнародным спорце справа нават не ў дзяржаўных сімвалах, хоць і гэта важна, а ў лёсе і жыцці саміх спартсменаў


Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў.
Пытанне датычылася змененай рыторыкі міжнародных спартыўных арганізацый. Напрыклад, МАК і яго прэзідэнт Томас Бах цяпер кажуць, што нібыта беларускія і расійскія спартсмены могуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам, у тым ліку на Алімпіядзе. Але шэраг краін заяўляюць аб намеры байкатаваць у гэтым выпадку такія спаборніцтвы. «Нейтральны сцяг, нейкія яшчэ дадатковыя ўмовы. На ваш погляд, што наогул з гэтага для нас прымальна?» — пацікавіліся ў Аляксандра Лукашэнкі.

«Для нас непрымальна не ўсё. Але, зноў жа, уважліва сачыце: маскі скінутыя. МАК, Бах казалі аб тым, што мы можам. Калі можам — прымайце рашэнне, — сказаў беларускі лідар. — Справа сёння не ў сімвалах, не ў сцягах, не ў гімнах. Гэта важна. Справа ў рабятах, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту. Яны ж калечаць лёсы людзей. І Бах — ён жа вялікі спартсмен. Ён што, не разумее, што значыць пазбавіць спартсмена ўдзелу? Прытым ні за што. На роўным месцы. Яны бандыты, яны недзе ваявалі? Яны выходзілі на плошчу і крычалі: „Давай вайну, давай забівай“? Яны ж гэтага не рабілі. Пры чым тут яны (спартсмены.)?»

«Проста ідзе ціск па ўсіх напрамках. Тэма галоўная — задушыць нас з Расіяй, каб ніколі не паўсталі дзесьці, каб нас не было на гэтай планеце, каб наша цывілізацыя знікла наогул. Гэтаму не бываць!» — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 25 лютага 2023
 
Дата публикации:25.02.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:551
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада МОК Нейтральный флаг Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме