https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 5 лютага 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 329 дзён.
Якія падзеі адбыліся 5 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 лютага

У 1940 годзе пачалося перасяленне некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
У 1992 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя.

Хто нарадзіўся 5 лютага

1923 год: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі.
1930 год: Расціслаў Янкоўскі, савецкі і беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіўся партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.

5 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Клімента і пакутніка Агафангела.

Гаспадыні ў гэты дзень пяклі пірагі з курыцай, якія сімвалізавалі ўрадлівасць і сямейнае шчасце. Кожны член сям`і з`ядаў па кавалачку, а рэшткамі кармілі свойскіх жывёл.

Калі ў гэты дзень было шмат снега, гэта значыць, будзе шмат хлеба. Калі заўважылі вавёрку на дрэве – будзе адліга. Яркае сонейка прадвяшчае раннюю вясну.

Sputnik, 5 лютага 2023
 
Дата публикации:05.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:425
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме