Такім чынам да гэтага часу жылі чысцейшыя краміньёнцы (гэта так кажуць навукоўцы), што літоўцы называюць балтамі. Носьбіты Днепра-данецкай культуры, будучы па тым часу вельмі добраузброеннымі (каменныя баевыя сякеры, дзіды грэнскага тыпу з павышанай убойнай сілай за кошт выемкі на адной з граняў, свідэрскія наканечнікі стрэлаў і г.д., рушылі на поўдзень.
Гэта была другая хваля, пасля свідэрцаў і грэнцаў, распаўсюду нашых продкаў па зямлі. На тэрыторыі Украіны адбылося змяшанне нашых продкаў другой хвалі (чысцейшых краміньёнцаў) з нашчадкамі першай хвалі, гэта зн. з нашчадкамі свідэрцаў і грэнцаў. У выніку з’явіўся новы тып еўрапеоідаў – кардзіты, якіх і лічаць індаеўрапейцамі, але гэта былі родзічы паміж сабой па крыві (па гаплагрупе ДНК). Пра блізкасць радства паміж рускімі, беларусамі, украінцамі, літоўцамі, палякамі, германцамі і іншымі народамі можна казаць толькі па адной і той жа гаплагрупе. У даным выпадку ідзе размова па гаплагрупе R1a.
Носьбіты грэнскай, свідэрскай і другіх беларускіх культур паклалі пачатак развіцця рускіх археалагічных культур такіх, як бутаўская, іенеўская, самарская і г.д., на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Эстоніі і нават Фінляндыі – кундскай культуры, шматлікіх культур на Украіне і нават Сібіры. Носьбіты свідэрскай і грэнскай кульутр змянілі носьбітаў заходняга Мадлена на тэрыторыі Заходняй Еўропы і дасягунулі Іспаніі, змянілі афранегроіднае насельніцтва ў Італіі.
Прадметы носьбітаў свідэрскай і грэнскай культур знаходзяць ў паўночнай Афрыцы, Бліжнім усходзе, Індыі і нават у дравідаў. Вельмі вядомая пузырская культура сваімі каранямі звязана з носьбітамі свідэрскай і грэнскай культуры. І тут нічога няма дзіўнага, што родзічы, бо радзіма продкаў гэтых нашчадкаў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, паўночнай Украіны, Валыні.
А вось наконт славян трэба ўдакладніць. Славяне - гэта рэлігійны падзел індаеўрапейцаў, а не этнічны. Балты – гэта звяз плямёнаў ад імя правадыра вестготаў Аларыха, хаця сам Аларых быў з роду драўлянаў і лічыў сябе готам. Сёняшнія балты з гаплагрупай R1a тыя ж самыя індаеўрапейцы, нашчадкі носьбітаў свідэрскай і грэнскай культур, нашы генетычныя родзічы, але другога веравызнання, таму і не называюцца славянамі.
Радыё Свабода
Галіна Арцёменка
22 кастрычніка 2010
Кoличество переходов на страницу: 1720
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |