https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве адбылося першае пасяджэнне Дняпроўскага басейнавага савета


Летась у Беларусі было распрацавана Палажэнне аб парадку дзейнасці басейнавых саветаў. Дняпроўскі стаў першым з пяці, якія плануецца стварыць на тэрыторыі Беларусі. Гэты басейн з'яўляецца самым вялікім у нашай краіне і трансгранічным з Расіяй і Украінай. Таму вельмі важна, каб выконваліся міжнародныя мэтавыя паказчыкі і крытэрыі па якасці вады.

— Стварэнне Дняпроўскага басейнавага савета значная падзея на шляху правядзення гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання водаў з заканадаўствам суседніх краін, — адзначыў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ігар Качаноўскі. — Яго дзейнасць накіравана на рэалізацыю прынцыпаў канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр. Ён будзе служыць механізмам кансалідацыі ўлады і грамадскасці ў прыняцці рашэнняў па кіраванні воднымі рэсурсамі. А таксама спрыяць развіццю больш цеснага міжнароднага супрацоўніцтва з прыцягненнем інвестыцый, накіраваных на аднаўленне і захаванне экалагічнага стану водных аб'ектаў Беларусі. Гэта дасць магчымасць развіццю новых эканамічных зносін, воднага турызму і міжкультурнага дыялогу.

Старшынёй Дняпроўскага басейнавага савета прызначаны першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда. На пасяджэнні ў Магілёве былі абмеркаваны ход падрыхтоўкі плана кіравання басейнам ракі Днепр з усімі яе прытокамі, намечаны планы далейшых дзеянняў.

Асноўныя прынцыпы воднай стратэгіі і мэты да 2020 года, якія закладзены ў плане кіравання рачным басейнам Дняпра — аптымізацыя водакарыстання, ахова і аднаўленне вонкавых водных аб'ектаў, забеспячэнне абароненасці ад негатыўнага ўплыву водаў і іншыя. У Магілёўскай вобласці плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў для паляпшэння стану басейна Дняпра. У прыватнасці, на рацэ Свіслач у Асіповічах укараніць сучасныя тэхналогіі на ачышчальных збудаваннях і правесці ачыстку вадасховішча ад донных адкладаў. На Бярэзіне ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах зрабіць рэканструкцыю шэрагу ачышчальных збудаванняў, а таксама пабудаваць воданепранікальную дамбу вакол глеістых карт ва ўрочышчы «Гнядовыя горы».

zigulya@zviazda.by

zviazda.by 



 

Кoличество переходов на страницу: 710


Комментарии