https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максім Лужанін


Максім ЛужанінСапраўдным яго імём было Аляксандр Каратай. Нарадзіўся 2 лістапада 1909 году ў вёсцы Прусы (цяпер гэта Салігорскі раён Менскай вобласці). Атрымаў вядомасць як паэт, празаік, кінадраматург і перакладчык.

Першая кніга вершаў Максіма Лужаніна вышла ў 1928 г. і называлася «Крокі». З 1931 г. малады паэт працаваў ва «Ўзвышшы» і на Беларускім радыё. Гэта не ўратавала яго ад абвінавачванняў па справе «нацдэмаў». Аднак лёс быў міласцівы - у Сібіры Лужанін правёў толькі некалькі месяцаў. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна, як і тысячы іншых людзей.

Суджана, стаўлена пад перакладзіны,
Сечана, палена, а не аддадзена,
Не парастрачана і не раскрадзена,
Рупна ў падмуркі на золку пакладзена
Роднае слова.

Ваяваў на фронце. Там жа стаў загадчыкам аддзела ў «Звяздзе». Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Паўлінка» , «Народны паэт», «Першыя выпрабаванні», «Запомні гэты дзень» (разам з Аркадзем Куляшовым).

Перакладаў на беларускую асобныя творы Грыбаедава, Гогаля, Радзішчава, Пушкіна, Маякоўскага, Міцкевіча, Сыракомлі.

З’яўляецца заслужаным дзеячам культуры Беларусі і Польшчы.
Памёр 13 кастрычніка 2001 года ў Мінску.


 

Кoличество переходов на страницу: 4594


Комментарии