https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генадзь Бураўкін


Геннадий Буравкин
Паэт, палітык, дыпламат
Генадзь Бураўкін
Акрамя творчасці, Генадзь Бураўкін актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю і займаў шмат важных дзяржаўных пасад.

Паэт, журналіст, дзяржаўны дзеяч Генадзь Мікалаевіч Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года, сёння яму магло бы споўніцца 83 гады.

Дзяцінства Бураўкіна супала з пачаткам вайны, якую ён перажыў у акупаваным Полацку, куды яго сям'я з'ехала з родных Расонаў, атрымаў там сярэднюю адукацю, а потым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі, і скончыў яго ў 1959 годзе. 

Пісаць вершы Генадзь Бураўкін пачаў яшчэ ў школе, і некаторыя з іх нават былі надрукаваныя ў раённай газеце. Першы яго зборнік пад назвай "Майская просінь" выйшаў у 1960 годзе.

Пасля сканчэння ўніверсітэта Бураўкін працаваў стыль-радактарам часопіса "Камуніст Беларусі", пасля — намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і Мастацтва", а таксама — карэспандэнтам газеты "Праўда" па Беларусі. Другі яго зборнік, "З любоўю і нянавісцю зямною", выйшаў у 1963 годзе, і ў наступныя 25 гадоў кнігі выдаваліся рэгулярна: выйшла больша за дзесяць зборнікаў вершаў, сярод якіх "Жніво", "Гняздо для птушынай радасці", дзіцячы "Тры казкі пра Зая" і іншыя.

Шмат твораў Бураўкіна пакладзены на музыку знакамітымі беларускімі кампазітарамі, такімі як Ігар Лучанок і Эдуард Ханок.

Генадзь Бураўкін быў першым, хто напісаў кнігу ўспамінаў пра іншага выбітнага прадстаўніка беларускай літаратуры – Васіля Быкава.

Паслужны спіс Генадзя Бураўкіна налічвае вялікую колькасць важных дзяржаўных пасад: ён працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990), дыпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980-1990), з'яўляўся пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН (1990 – 1993), потым — намеснікам міністра культуры і друку.

Быў Бураўкін і старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, сустаршынёй усебеларускага з’езду за Незалежнасць, членам Беларускага ПЭН-Цэнтру і Рады беларускай інтэлігенцыі.

Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця 30 мая 2014 года ва ўзросце 77 гадоў і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Мінск, 28 жніўня 2019
Sputnik


 
Ціхі верш Генадзь Бураўкін
Народ мой, дзякую табе... Генадзь Бураўкін

Кoличество переходов на страницу: 534