Ніл Гілевіч: апошні народны паэт Беларусі
Імя Ніл паходзіць ад Нінел, Ленін наадварот. Так будучага паэта назвалі бацькі – сяляне, натхнёныя ідэямі камунізму. Пасля Ніл Гілевіч прызнаваўся, што і сам быў верыў у гэтыя ідэі, але галоўным натхненнем яго творчасці заўсёды была беларуская зямля.
Раннія гады і пачатак творчасці
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна ў сялянскай сям'і. Яго бацька, Сымон Пятровіч Гілевіч, з'яўляўся старшынёй сельсавету, маці, Кацярына Міхайлаўна, займалася гаспадаркай. Акрамя Ніла ў сям'і нарадзілася яшчэ дзевяць дзяцей, двое з якіх памерлі ў маленстве.
Да вайны Ніл Гілевіч паспеў скончыць тры класы слабодскай сямігадовай школы, а пасля вызвалення Беларусі пайшоў адразу ў пяты клас у вёску Гайна, якая знаходзілася па суседстве. Падчас вучобы юнак працаваў у калгасе паштальёнам.
Пісаць вершы Ніл Гілевіч пачаў, калі яму было дзевяць гадоў. А першы надрукаваны твор з'явіўся ўжо пасля вайны, у 1946 годзе: верш "Яблынька" апублікаваў часопіс "Бярозка".
Пасля апошняга, сёмага класа паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1951 годзе. У апошні год вучобы адначасова выкладаў нямецкую мову ў школе, а потым паступіў на філалагічны факультэт БДУ.
Літаратурная праца і палітычная дзейнасць
Першая кніга паэзіі Ніла Гілевіча "Песня ў дарогу" выйшла ў 1957 годзе, а ў 1959-м, калі ён скончыў аспірантуру і пачаў працаваць на кафедры беларускай літаратуры, свет убачыў зборнік "Прадвесне ідзе па зямлі".
Адначасова з працай на кафедры, Ніл Гілевіч з'яўляўся літаратурным кансультантам у газеце "Звязда".
З 1961 па 1968 год, калі ён атрымаў званне дацэнта, выходзяць яшчэ чатыры зборнікі: "Неспакой", "Бальшак", "Перазовы" і "Лісце трыпутніку".
У 1978 годзе Ніл гілевіч становіцца прафесарарам. Да гэтага часу ў друку ўжо з'явіліся зборнікі "А дзе ж тая крынічанька", "Запаветнае", "Актавы".
На працы ва ўніверсітэце Ніл Гілевіч піша шмат кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, а таксама ўкладае фальклорныя зборнікі, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Паэт пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў.

У 1979 годзе свет убачыў гумарыстычны і сатырычны зборнік паэта "У добрай згодзе".
У 1976 – 1990 годах Ніл Гілевіч з'яўляўся членам прэзідыума, а ў 1980 – 1989-х — першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а таксама старшынёй і адным са стваральнікаў Таварыства беларускай мовы. У гэтыя гады выходзіць зборнік п'ес "Начлег на буслянцы" (1980), а таксама вершаваны раман "Родныя дзеці" (1985), паэтычныя зборнікі "Святлынь" (1984), "Як дрэва карэннем" (1986) і "Повязь" (1987).
Асноўнымі матывамі паэзіі Ніла Гілевіча з'яўляюцца любоў да роднага краю і яго гістарычнай спадчыны, тэмы спалучэння пакаленняў праз час і жахі ваенных гадоў.
Акрамя навуковай і літаратурнай працы займаўся Ніл Гілевіч і палітыкай. 3 1985 года ён працаваў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1990 з'яўляўся старшынёй яго пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.
У дзевяностыя гады Ніл Гілевіч выдае кнігі паэзіі "Жыта, сосны й валуны" (1990), "Талісман" (1994), "На высокім алтары" (1994), "Вечны матыў" (1994).
Апошнія гады
У двухтысячныя настрой вершаў паэта змяняецца, што лёгка прасачыць па вершах, якія склалі зборнікі "…І плямы на табе няма" (2003), "На флейце самоты" (2004). У канцы 2013 года выйшла апошняя кніга з 23-томнага збору твораў пісьменніка.
Ніл Гілевіч быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама шматлікімі медалямі, ганаровымі граматамі і прэміямі.
За пераклады літаратурных твораў урад Балгарыі ўзнагародзіў Гілевіча ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені (з 1987 года ён з'яўляўся членам праўлення Усесаюзнага таварыства савецка-балгарскай дружбы.
Ад Югаславіі Ніл Гілевіч атрымаў ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай. Таксама Ніл Гілевіч з'яўляўся апошнім паэтам Беларусі, які атрымаў званне народнага.

Шматлікія вершы Ніла Гілевіча былі пакладзеныя на музыку. Яе напісалі такія славутыя кампазітары, як І.Лучанок, А.Багатыроў, Я.Глебаў, Э.Зарыцкі і іншыя.
Пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі 29 сакавіка 2016 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач з магілай жонкі Ніны Іванаўны.
Sputnik, 30 верасня 2019
Кoличество переходов на страницу: 558
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |