Каб ехаць верхам на кані
Вам, асядлаўшы варанога,
І продкаў помніць карані,
Адкуль ідзе жыцця дарога,
Тады ты будзеш на кані.
Не забывай бацькоў, радні,
Цані сям”ю, сяброў і Бога
Ў каханні, веры, дабрыні
Здароўя, грошай было многа
Тады ты будзеш на кані.
Менш слухай плётак і хлусні
І не судзі людзей так строга,
І лёсу воз, як след цягні,
Там крыж пакут жыцця зямнога,
Тады ты будзеш на кані.
І не шкадуй, ляцяць што дні,
Калі пазычыў - доўг вярні,
Каму цяжэй не абміні,
Каханню ў вочы зазірні,
Тады ты будзеш на кані.
Да сэрца радасць прыгарні,
Хай шчасце век звініць падковай,
Ты зорцы ранішняй міргні,
І песні льюцца роднай мовай,
Тады ты будзеш на кані.
Кoличество переходов на страницу: 1688
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |