https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нараджэнне дзіцяці


Цяжкія умовы працы і быту беларускіх сялянак ў мінулыя часы адбіваліся на такой важнай падзеі, як роды. Сялянская жанчына, будучы цяжарнай, выконвала ўсю звычайную для яе работу, нават самую цяжкую.

Нярэдка роды адбываліся ў полі без чыёй-небудзь дапамогі. А наогул жанчыну ў час родаў імкнуліся ізаляваць. У выбары месца для родаў на тэрыторыі Беларусі назіраліся лакальныя асаблівасці. На Палессі, ў некаторых раёнах цэнтральнай Беларусі роды праходзілі зімой у хаце, летам - у хлявах, гумнах; у багатых сем'ях жанчына ў час родаў знаходзілася ў асобным пакоі хаты. У паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі роды часцей за ўсё адбываліся ў лазні. Прымала іх баба-павітуха, звычайна жанчына ў гадах, якая ведала прасцейшыя прыёмы народнага акушэрства.

Для аблягчэння пакут парадзіхі звярталіся да разнастайных магічных дзеянняў, якія грунтаваліся на аналогіі: развязвалі ўсе вузлы, расшпілялі гузікі, распляталі косы, адкрывалі ўсе замкі, скрыні, дзверы.

Павітуха выконвала абрадавыя дзеянні, звязаныя з абразаннем пупавіны, закапваннем паследу («дзіцячага месца»), першым купаннем дзіцяці і ўкладваннем яго ў калыску. Згодна  з народнымі ўяўленнямі, яны маглі прынесці карысць дзіцяці і парадзісе, надзяліць нованароджакага станоўчымі якасцямі характару, зберагчы ад уздзеяння злых сіл у першыя тыдні жыцця.

Акрамя таго, шматлікія абрадавыя дзеянні мелі на мэце шляхам кантактнай магіі перадаць дзіцяці лепшыя рысы характару прадстаунікоў старэйшага пакалення, дух і традыцыі сям'і.

Хаця роды былі частай з'явай у жыцці тагачаснай сялянскай сям'і, аднак яны ўсё ж нарушалі звыклы уклад штодзённага быту.

 

Кoличество переходов на страницу: 3376


Комментарии