https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імянарачэнне


У беларусаў здаўна адносіліся з вялікай адказнасцю да выбару імені для нованароджанага, бо ў народнай свядомасці з імем звязваліся далейшы лёс чалавека, яго шчасце, сіла ці, наадварот, няшчасце, хваробы. Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, ў Беларусі шырокае распаўсюджанне мела ўяўленне, што калі даць дзіцяці імя вядомых паблізу людзей з дрэннымі якасцямі характару - п'яніц, зладзеяў, гультаёў, то дзіця пярэйме гэтыя ж рысы характару. Ў асобных сем'ях імя для хлопчыка перадавалася з пакалення ў пакаленне. Нованароджаным не давалі, як правіла, імён памёршых дзяцей, баючыся, што іх можа напаткаць той жа лёс.

Паступова узніклі спецыяльныя звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці з мэтай увесці ў зман злыя сілы, каб яны не маглі пашкодзіць немаўляці. Адказы бацькоў на пытанні дзяцей, адкуль у іх з'явіўся брат (сястра), - «бусел прынёс», «у капусце знайшлі», - магчыма, выкліканы жаданнем паказаць, што гэта дзіця не іх, знойдзенае. 3 гэтай жа мэтай дзіця да хрышчэння называлі ў беларусаў «лялечкай», «багданькай».

Аналагічныя звычаі  вядомы і друімм народам. У латышоў, напрыклад, нованароджанага у гэты час называлі «кукалкай», «русачком», у немцаў і румын - назвамі кветак.

Былі выпадкі, калі давалі імя першага сустрэчнага чалавека, якога бацька нованароджанага чакаў, стоячы на перакрыжаванні дарог. Але асноўную ролю у мінулым стагоддзі пры імянарачэнні дзіцяці адыгрывала царква.

Згодна з царкоунымі законам, у час хрышчэння давалі новаму хрысціяніну імя, выбіраючы яго з календара - з імён святых, якія прыпадалі на адпаведныя ці блізкія ім дні. У той жа час працягваў існаваць абрад імянарачэння дзіцяці бабай-павітухай пад назвай «ахрысціць дзіця з вады». Калі яна купала першы раз нованароджанага, то па просьбе бацькоў ці па ўласнай ініцыятыве давала яму пэўнае імя. Кумы павінны былі ў гэтым выпадку ў царкве назваць дадзенае імя, і святар, як правіла, згаджаўся.


 

Кoличество переходов на страницу: 1986


Комментарии