https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Радзіны (Хрэсьбіны)


Перад адпраўленнем у царкву ў сям'і здзяйсняліся пэўныя абрады, закліканыя аказаць дабратворны ўплыў на здароўе і будучае жыццё нованароджанага, садзейнічаць яго далучэнню да сям'і і грамады. На большай частцы тэрыторыі Беларусі асноўным месцам выканання абраду быў стол як адзін з сакральных прадметаў і месцаў хаты. Адпаведна ва усходнім Палессі і Падняпроўі ў дадзеным абрадзе часта выкарыстоўваўся кажух, які клалі разам з дзіцем на стол ці падлогу, што характэрна таксама для рускіх і украінцаў.

Святкаванне радзін (хрэсьбін) было важнай падзеяй у жыцці сям'і. Звычайна урачыстасць пачыналася у суботу. Шматлікія абрадавыя элементы святкавання радзін у канцы XIX - пачатку XX ст. выяўляюць генетычную сувязь са старажытнымі звычаямі і абрадамі, але ў цэлым радзіны былі цесна звязаны з сацыяльным і гаспадарчым жыццём старажытнай беларускай вёскі, а таксама адчувалі ўплыў хрысціянскай ідэалогіі.

На хрэсьбіны прыходзілі толькі па запрашэнні. Калі збіраліся ўсе госці і кумы вярталіся разам з дзіцем з царквы, гаспадар запрашаў ўсіх прысутных за стол. Па традыцыі, самыя ганаровыя месцы належалі кумам і бабе-павітусе, якія кіравалі ходам застолля.

Канешне, радзіны нельга параўнаць з вяселлем па багацці і выразнасці абрадавых дзеянняў і сымвалаў. Аднак яны таксама прадстаўлялі сабой стройны рытуал, які быў насычаны разнастайнымі магічнымі і увесяляльнымі дзеяннямі і прыёмамі.

Вялікае значэнне на радзінах меў абмен падарункамі. 3 ім было звязана вельмі цікавае абрадавае дзеянне, якое выконвала баба-павітуха. Так, атрымаўшы падарунак, яна станавілася на ўслон і, прыгаворваючы разнастайныя пажаданні нованароджанаму, тры разы перакручвалася, а затым саскаквала з яго. Абрад гэты быў вядомы ў пауночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах Беларусі ў сярэдзіне і канцы XIX ст.

Выконваліся на абедзе у гонар нованароджанага і абрадавыя дзеянні, якія закліканы былі садзейнічаць дзетанараджэнню ў жанчын. Для гэтага яны кідалі адна ў адну чарапкамі разбітага гаршка ці клалі іх на галаву бяздзетным жанчынам з пажаданнем: «На табе, каб і ў цябе праз год была каша» (усходняе Палессе).
У Падняпроўі, Паазер'і, центральным рэгіёне і часткова ва ўсходнім Палессі павітуха выконвала абрад ачышчэння усіх прысутных на хрэсьбінах, закліканы паўплываць на здароўе і дабрабыт гасцей.

Спарадычна на тэрыторыі Беларусі ў час хрэсьбін адбываўся і абрад ачышчэння парадзіхі і павітухі. Ў Паазер'і на гэтай сямейнай урачыстасці для бацькі нованароджанага падавалася спецыяльная абрадавая страва (сумесь рэдзькі, мёду, солі, гарэлкі і г. д.).

Для традыцыйнай радзіннай абраднасці беларускага народа, таксама як і для вясельнай, было характэрна арганічнае ўключэнне ў ход дзеяння абрадавых песень.

Пераапрананне ж толькі зрэдку сустракалася на радзінах («бусел», «дзед», «баба», «задзеланыя»).

Кульмінацыйным момантам на хрэсьбінах быў падзел спецыяльнай абрадавай стравы — «бабінай кашы» (грэчневая, аўсяная, ячменная, прасяная каша, яечня, разнастайныя вырабы з мукі).

У пауднёва-усходніх, цэнтральных і некаторых заходніх раёнах адбываўся абрад разбівання гаршка з кашай, з якім у народнай свядомасці звязваліся шматлікія ўяўленні магічнага характару. Абрад быў насычаны разнастайнымі жартоўнымі дыялогамі, імправізаванымі сцэнамі . Госці, атрымаўшы кавалачак «бабінай кашы», выказвалі разнастайныя пажаданні для дзіцяці . У паўночна-заходніх раёнах за абрадавую страву — яечню —
госці кідалі грошы ў талерку або калыску дзіцяці. У заходнім Палессі гаршчок з кашай не разбівалі, падзел абрадавай стравы адбываўся вельмі проста і сціпла.

Падзел «бабінай кашы» азначаў канец урачыстассці, і госці пачыналі разыходзіцца па хатах, неслі па кавалачку стравы дзецям, у якіх яна лічылася вялікім ласункам, як і «хлеб ад зайца».

Трэба адзначыць, што дзеці прымалі самы актыўны удзел у святкаванні і таксама выконвалі пэўныя абрадавыя дзеянні. Так, у Віцебскай губерні, калі ставілі кашу на стол, дзеці хапалі яе і хутка ўцякалі на двор. Па народным меркаванні, гэта садзейнічала таму, каб нованароджаны, як вырасце, хутка бегаў.

У паўночна-усходніх, цэнтральных і паўднёва-усходніх раёнах Беларусі быў спецыяльны завяршальны абрад пад назвай «цягаць бабу на баране». Ён выконваўся наступным чынам: госці выходзілі на двор, рыхтавалі санкі, калёсы, на якія клалі барану, засланую кажухом,. садзілі бабу і вазілі яе па вуліцы. У ранейшыя часы ў абрадзе выкарыстоўвалася толькі адна барана, накрытая кажухом.

На наступны дзень або праз дзень госці зноў збіраліся ў хату да бацькоў, дзе павітуха выконвала абрад ачышчэння нованароджанага, г. зн. яго купания, пасля царкоўнага мірапамазання (жмуркі, муравінкі, зліўкі, мур змываць).


 
Адзенне для хрышчэння нованароджанага Аксана Катовіч, Янка Крук (Звязда) 2011

Кoличество переходов на страницу: 9003


Комментарии