Калі ўязджаў Ісус Хрыстос
У Іерусалім,
Асёл яго на спіне вёз,
Натоўп ішоў за ім.
Крычаў «асанна» у хвалу
Збавіцелю свайму,
I ў галаву прыйшло Аслу,
Што гэта ўсё - яму.
«I шлях, усыпаны лісцём,-
Ён думау,- гэта мне».
Ступаў, здаволены жыццём,
Па мяккім дыване.
Пакуль на ім Ісус Хрыстос
Па свеце вандраваў,
Заўсёды быў Аслу авёс
I свежая трава.
Калі ж Айцец сваё дзіця
Узяў «на небеса»,
Не стала больш Аслу жыцця -
Ні славы, ні аўса.
Ў пашане быў і на віду,
А вось вам эпілог:
Асёл вазіў цяпер ваду,
Жаваў чартапалох.
I сумна ён махаў хвастом,
I думаў сумна ў такт:
«Калі я працаваў з Хрыстом,
Усё было не так».
1966
Кoличество переходов на страницу: 2880
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |