https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мурашка і Жук


байка

Раз летнім днём цераз дарогу
Мурашка пруцік валакла
Ды прыпынілася была,
Чакаючы сяброўку на падмогу.
    I гэтым часам
Пачуўся нейкі гук,
Як бы спяваў хто басам,
А з гукам сеў паблізу Жук.
Глядзіць Мурашка палахліва:
    Што за дзіва!
Такі бліскучы ягамосць -
Наставіў вусы ці то рогі,
Ідзе паважна ўдоўж дарогі,
Пагардліва наўкола пазірае,
Адзенне тое лакам ззяе -
    Ці не замежны госць?
-  Ну што, малеча, цяжка
Цягнуць такое на гарбе? -
Прамовіў Жук, заўважыўшы Мурашку.
-  А мы працуем на сябе.
-  Ды чуў... Пра гэта ўсюды трубяць.
Павага, слава, чэсць!
-  Хто не працуе, той не есць.
-  Давай, давай! Работа дурняў любіць.
-  Без працы хіба можна жыць?
-  Працуй. А мне на ліха праца?
I без яе як мае быць
Магу я смачна есці, піць,
Па модзе апранацца,
А слава... Што мне слава!
- Ці-ка-ва.
- Калі цікава, дык хадзем,
    Я пакажу ахвотна,
Дзе я жыву і што я ем,
Якім я водарам дышу,
Як час праводжу бесклапотна
I на гарбе цяжару не нашу.
I ты жыццё мо перайначыш,
    Як гэта ўсё пабачыш.
    Да мэты прасцяком
Паўзе Мурашка за Жуком:
Хоць вокам глянуць на той рай -
    На Жукавы палацы.
Мо праўда ёсць на свеце край,
Дзе можна жыць без працы.
Жук важна крочыць перадом,
    За ім Мурашка сціпла.
Жук ганарліва: - Вось мой дом!
    I тут... Мурашка ўліпла.

                    ***
    Такі ж не мелюць языком,
    А праўду кажуць людзі:
    Як папаўзеш ты за Жуком,
    Дык апынешся ў брудзе.


1964


 

Кoличество переходов на страницу: 2331