https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзед і Баба


байка

Ехаў Дзедка на кірмаш,
3 ім на возе - Баба.
Конік з выгляду - дарма,
Ды цягнуў ён слаба:

Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая - сем пудоў,
Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь -
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок.
Дык яна - за білы
Ды нагамі у перадок
Пхне, як мае сілы.

- Кінь, дурная, бо зганю! -
Дзед тут Бабе кажа.-
Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль.

- Ах ты, ёлупень стары! -
Баба Дзеда лае.-
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая.

Потым - гоп яна з калёс,
Села ля дарогі,
А каня як чорт панёс,-
Дзе ўзяліся й ногі!

               ***
Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж "бабы":
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы - слабы.

Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце: -
Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!

1925



 

Кoличество переходов на страницу: 2892