Паплыла з таго часу Нарва пад самай гарою, і ніводзін вандроўнік не мог абмінуць страшнай сустрэчы з Мацейкам. Мацнела крэпасць разбойніка, і пухлі ў ёй ад золата скрыні.
У цёмныя асеннія і зімовыя ночы, калі хваля на рацэ цяжка ўздыхала ды ад віхуры стагнаў лес, спраўляў Мацейка свае балі. Забаўляўся з прыгажунямі-паланянкамі нядобрым каханнем. На світанку канчалася гульбішча і целы замучаных нявольніц абмывала рачная тонь.
Але здарылася, што Мацейка закахаўся ў адну са сваіх нявольніц. Ахвяраваў ёй золата і багацці, кляўся ў вернасці. Аднак дзяўчына замест раскошнага жыцця з разбойнікам выбрала сабе смерць. У такую ж цёмную віхурыстую ноч павесілася на сваёй пышнай касе.
Разбойніка ахапіла роспач. Загадаў ён справіць сваёй каханай ўрачыстае пахаванне, вымураваць глыбокі склеп. Калі ж апусцілі туды цела паланянкі, Мацейка таксама сышоў у магілу і сказаў замураваць сябе разам з каханай.
Кoличество переходов на страницу: 1226
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |