https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Багатыр гара


Даўно-даўно на гэтай гары жыла вялікая жанчына. Ростам гэтая жанчына была тры аршыны. Ваду яна насіла на гору вялікімі цэбрамі, па два цэбры за адзін раз, а ў кожным цэбры было па 15 судаў.

Каля той гары ішло нейкае татарскае войска. І запыталіся ў гэтае жанчыны-багатыркі, дзе дарога да беларускага войска? Жанчына-багатырка ўзяла ды і завяла войска татарскае ў балота, дзе яго беларускае войска і пабіла. Рэштка татарскага войска, уцякаючы назад, забіла жанчыну-багатырку і пахавала на гэтай гары.

Гара і стала звацца пасля гэтага — Багатыр-Гара.



 

Кoличество переходов на страницу: 1033


Комментарии