https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Красная горка


Паміж вёскамі Чашын і Мрочкі ёсць Красная горка, кіламетраў паўтара адсюль. Горку перасякае гравійка: роўнаю істужкаю ідзе дарога з гары уніз і цягнецца праз зялёны дол, што раскінуўся паабапал ракі Лошы. Сама горка парасла лесам старым і маўклівым.

Унізе, над ракою, стаяць два курганы сумныя і задуменныя, а над імі шумяць векавыя хвоі. Дзед мой расказваў, што ён у дзяцінстве чуў ад старых людзей, што як швед ваяваў, дык гэтаю лагчынаю кроў лілася ад палеглых воінаў. І горка таму Краснаю завецца, а ў курганах пахаваны забітыя шведы.

 

Кoличество переходов на страницу: 1267


Комментарии