Гэта вялікае ўзвышша, якое ўздымаецца над шырокім долам. Узвышша людзі завуць Перуноваю гарою. Навокал гэтай гары стаяць вёскі Аношкі, Жанковічы, Долкінды.
Расказваюць, што некалі на месцы Перуновай гары стаяў вялікі княжацкі замак, а там, дзе дол, было прыгожае возера. Возера, як люстэрка, заўсёды адбівала колер неба. Улетку, ў ноч на Івана Купалу з возера выходзілі русалкі і вадзілі свае чараўнічыя карагоды. Кажуць, у розную пару ў возеры загубілі сябе сялянскія прыгажуні-дзяўчаты, падманутыя іх каханымі — маладымі княжычамі.
І столькі разбэшчаныя князі загубілі душ, што аднойчы ў купальскую ноч на возеры паднялася такая бура, што вада выйшла з берагоў і затапіла ўсё вакол. У той час у замак стрэліў пярун і разбіў яго ўшчэнт. Вёскі ж навокал былога замка маюць жаночыя імёны.
Кoличество переходов на страницу: 1615
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |