https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Над возерам


Стаю над возерам вясной,
Усё спавіта цішынёй.
Гляджу — а ў ім паміж ракіт
Нябёс гайдаецца 6лакіт,
Ні то пад колер васілька,
Ні то пад вочы юнака.

Прыйшоў я ўвосень паглядзець -
Ужо лістоў гамоніць медзь,
I зашарэлася ўжо скрозь,
Здаецца, ўзрушыў хвалі хтось —
Разбегліся ва ўсе бакі,
Нібы на твары маршчакі.

Я быў і ўзімку ў месцы тым —
Пад пакрывалам ледзяным
Не чуць ані гамонкі хваль,
Завеі засланілі даль...
І возера часінай той
Заснула ў пене снегавой.

Але не век яму да сна,
Я знаю — ўзнімецца вясна,
І паміж хваль у цвеце дрэў
Пачне кружыць птушыны спеў,
І і ціхім люстры між ракіт
Зноў загайдаецца блакіт.

1954

 

Кoличество переходов на страницу: 1727


Комментарии