I сталі яблыні цвісці...
Мы толькі увайшлі у сад,
Як многа нам з табой ісці.
Твае зялёныя уборы
Зусім падобны да вясны,
Я не скажу, што вочы — зоры,
Але як водбліскі яны.
Яны задумліва глыбокі,
У іх праўдзівае жыве...
Бывае — гнеў там адзінока,
Як небам хмарка, праплыве.
I зноў яны цяплом сагрэты,
I мы смяёмся і пяём.
Адно другога мы прыкметы
Даўно здалёку пазнаём.
Ну, што нам лепшага яшчэ —
Вучыцца, жыць, спяваць, расці...
Твая рука ў маёй руцэ,
Як добра нам з табой ісці!
Шляхоў у нас прыгожых шмат,
Над імі зоры усплылі.
Які прыгожы гэты сад,
Куды мы толькі увайшлі!
1935
Кoличество переходов на страницу: 1881
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |