Геройскія справы савецкай зямлі.
Бары векавыя, бярозавы шлях,
Праслаўце героя, праслаўце ў вяках!
Дык здымем-жа шапкі, браты і сыны, —
Было гэта ў часе Айчыннай вайны:
Бліз Нёмна варожы ішоў эскадрон,
Казаха-разведчыка ўзяў у палон.
Салдатам рашыў афіцэр паказаць,
Што вельмі няцяжка з такім ваяваць.
— Ну, што ты дзічышся, — крычыць афіцэр, —
Пра ўсё ты мне мусіш давесці цяпер.
Да гор Ала-Тау адсюль не дастаць,
Чаго-ж табе гэтай зямлі шкадаваць? —
Узняўшыся горда,
Адкінуўшы страх,
Спакойна чужынцу прамовіў казах:
— Захопіце край вы на Нёмне-рацэ,
А кроў з Ала-Тау майго пацячэ;
Я гэтай зямлёю, як сын, даражу,
Нічога,
Нічога я вам не скажу! —
Ад лютае злосці збялеў афіцэр,
Накінуўся, быццам раз'ятраны звер,
За ослух казаха рашыў пакараць,
Загад даў да дуба яго прывязаць.
А сам уздымаўся над ім каршуном,
А сам пацяшаўся над ім бізуном;
— Я доўга распытваць
He звык, не люблю,
He скажаш,
Дык ведай:
Я горай зраблю! —
Стаіўшы нястрыманы боль у вачах,
Спакойна на гэта прамовіў казах:
— Ты ведай, чужынец,
Мне край гэты люб,
Глядзі, прад табою магутнейшы дуб;
Глыбока, глыбока карэнні ўраслі,
Глыбока прырос я да гэтай зямлі!
Я гэтай зямлёю, як сын, даражу,
Нічога,
Нічога табе не скажу! —
I вораг загад свой ізноўку аддаў —
Казаха па грудзі ў зямлю закапаў.
— Што жмурыш вачамі,
He гневай мяне,
Яшчэ раз пытаю —
Раскажаш, ці не? —
Гарачая кроў закіпела ў грудзях,
3 пагардай чужынцу прамовіў казах:
— Табе не вярнуцца
Ніколі з вайны,
I выдзяўбуць вочы табе груганы...
Ну, што-ж, хай загіну
I я на вайне,
Зямля, мая маці,
Сагрэе мяне!
Я гэтай зямлёю, як сын, даражу,
Нічога,
Нічога табе не скажу!
* * *
I ўсё.
Хай даскажа вам бор над ракой
Як мужна загінуў разведчык-герой!
1947
Кoличество переходов на страницу: 2022
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |