https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маці


Высока на ўзгорку,
Між сосен і хвой
Хаціна малая
Стаіць над ракой.

Далёка дарога
3 той хаты відна,
Жыве ў ёй
Старэнькая маці адна.

Праз вокны на шлях
Паглядае штодзень,—
А можа хто едзе,
А можа хто йдзе!

А потым падыдзе
Ціхом да сцяны —
На картках там
Дочкі яе і сыны.

Каторая з дзіцем,
Каторы з сям'ёй,
Каторая — ў школе,
Каторы — герой!

I маці ўздыхае,
Бо помніць яна,
Калі з іх каторы
Хадзіць пачынаў.

Яшчэ прыгадала,
I пала сляза,
Якое хто першае
Слова сказаў.

Былі яны разам
У тыя гады,
Цяпер разышліся,
Каторы куды!

Якому-ж раней
Напісаці сынку?
У Кіеў,
У Фрунзе,
У Мінск
Ці Баку?

I выхад у сэрцы
Старая знайшла —
Пісала-б адразу,
Каб толькі магла.

Прыйдзе лістаносец
I пісьмы падасць,
He знае, якое
Раней прачытаць?

Ці з Омска ад Галі,
Ці з Фрунзе Фамы,
Ці з Бранска ад Валі,
Ці з Мінска Кузьмы?

I выхад у сэрцы
Старая знайшла —
Чытала-б адразу,
Каб толькі магла!

Ды ўсіх прыгадаўшы
Дачок і сыноў,
Прыпомніць нямала
Яна гарадоў.

Успомняцца стэпы
I гушчы, і бор,
I горы, і моры,
I зорны прастор.

I ўсе гэты месціны
3 ёю жывуць...
Бывае,
Што разам
Пасылкі прыйдуць.

Адкрыўшы, старая
Хвалюецца шмат:
Хто выслаў хусціну,
А хто вінаград.

I стане на сэрцы
Тады весялей
За добрыя весці
Ад родных дзяцей,

Да вокнаў падыдзе
Усё з думкай адной —
Часцей-бы іх бачыць
У хаце сваёй!

Красавік, 1947 г.



 

Кoличество переходов на страницу: 1982


Комментарии