https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пра пана Незабытоўскага


Даўно гэта было. Тое, што вам раскажу, чула я ад свайго дзядулі.

Пан Незабытоўскі, якому належала возера, захацеў даведацца, ці глыбокае яно. Часта выязджаў ён на сярэдзіну, прывязваў да матузка груз і апускаў у ваду, каб дастаць дно, але так ніколі і не дастаў.

Вельмі цікавіла яго і тое, адкуль ідзе вада ў возера. Вось ён і загадаў сваім сялянам выкапаць два каналы, каб спусціць з возера ваду. Адзін канал выкапалі ў бок вёскі Валеўка, ён злучыў возера з ракой Неўдай (якраз у тым месцы, дзе быў млын), а другі - у бок вёскі Парэчча, да рэчкі Моўчадзь. Вада так пайшла па каналах, што ў вёсцы Валеўка затапіла некалькі хат.

Пасля гэтага пану прысніўся сон, нібы прыйшла да яго ў абліччы дзяўчыны Свіцязь і, грозна глянуўшы, сказала, што зможа ён дастаць дно толькі галавой, а калі будзе чапаць возера, то яно затопіць усё на сем міляў вакол. Пан спужаўся і загадаў засыпаць каналы.

Сляды тых каналаў відаць і цяпер.

Але цікавасць да таго, адкуль ідзе вада ў возера і куды яна дзяецца, не пакідала пана. Незабытоўскі злавіў трох шчупакоў, акальцаваў іх і пусціў у ваду. На кольцах было напісана: калі хто зловіць шчупака, каб пазваў пана на абед. Пана, вядома, больш цікавіла, дзе зловяць гэтых шчупакоў. Дык аднаго шчупака злавілі ў Азяранах, каля Наваельні, а другога - у Колдычаўскім возеры пад Баранавічамі. Так пан даведаўся аб падземных крыніцах, што лучаць Свіцязь з іншымі азёрамі.





 

Кoличество переходов на страницу: 1764


Комментарии