https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сож і Дняпро


Сярод глухіх пушчаў, цёмных бароў, на прыгорку, стаялі калісь старыя-старыя палацы вялікага валадара, сівога старога Рыдана. 3 канца ў канец зямлі называлі Рыдана багацеем з багацеяў, а над усім багаццем славілася схаваная за дванаццаццю дзвярамі, дванаццаццю замкамі залатая Рыданава карона. Як адмыкалі замкі, адчынялі дзверы і выносілі тую карону, то, калі на свеце была ноч, яна днём станавілася, а калі была зіма, то перамянялася ў лета - так зіхацела дарагое каменне па залатой Рыданавай кароне.

Зайздросцілі суседнія валадары і князі Рыдану і пастанавілі здабыць карону. Зазвалі варажбітоў і знахароў і загадалі ім прыдумаць, як украсці карону з Рыданавага скарбца.

Варажбіты і знахары думалі тры дні  і тры ночы і прыдумалі разрыў-траву, якой, калі дакрануцца замкоў, то самі адчыняцца, ды сон-траву, зярняткамі якой калі пасыпаць, то ўсё жывое наўкола засне. Прыдумаўшы гэта, паслалі злодзеяў красці залатую Рыданаву карону. Тыя, прайшоўшы пад харомы, сыпнулі сон-зелля, і ўся варта паснула, кранулі разрыў-травой замкоў, і замкі паспадалі. Тады ўзялі яны залатую Рыданаву карону і пайшлі назад.

Устаў раніцой сівы Рыдан, падышоў да акна, ажно глядзь - уся варта покатам спіць, увесь народ у сне беспрабудным валяецца. І зразумеў стары адразу, што няма ў скарбцы ў яго залатой кароны.

Падышоў ён тады да звона, ўдарыу раз, ударыў два, і прачнуліся два Рыданавы сыны: Сож і Дняпро.

Павярнуўся бацька да Дняпра і кажа:
-  Вазьмі, сынок, сталёвую зброю, каваны меч і бяжы садамі, лугамі аж да скалістых гор, дагоніш цікунцоў з каронай.

Схапіўся Дняпро і чым хутчэй пабег, а Сож застаўся пры бацьку.
Сеў на залаты пасад стары Рыдан і кажа сыну:
-  Прылажы, сынку, вуха да зямлі, паслухай, ці бяжыць Дняпро?

Прылажыў Сож вуха да зямлі і кажа:
-  Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ.

І другі раз кажа бацька:
-  Прылажы,  сынку,  вуха да  зямлі,  паслухай.

Прылажыў сын вуха да зямлі і кажа:
-  Бяжыць, але ўжо цяжка дыхае - шум зямлёю ідзе.

І трэці раз сказаў бацька паслухаць сыну. Сын прылажыў вуха да зямлі і кажа:
-  Гул зямлёй ідзе і крык вялікі.

Тады устаў Рыдан з пасады і кажа:
-  Бяжы ж ты, сынку, імхамі, балотамі на падмогу яму, бо сам адзін не праб'ецца ён праз скалістыя горы.

Пусціўся Сож імхамі, балотамі на падмогу брату, а стары бацька застаўся чакаць сыноў. Доўга чакаў стары. Не дачакаўся, з маркоты вялікай пачаў плакаць:
-  Бадай нам, дзеткі мае, слязамі разліцца.

Ды ўлучыў   ён  такі   момант, што сапраўды разліліся слязамі браты і стары бацька: ў рэкі ўсе трое змяніліся.

Дняпро плыве садамі ды лугамі, Сож - імхамі ды балотамі, а Рыдан - у свет вочы.

 

Кoличество переходов на страницу: 5035


Комментарии

12.11.2015 23:42 - Ашот Ибрагимович
Вах, вах, вах Даниил дерьмо!!! Вах, вах, вах!
15.11.2011 00:23 - даниил
очень хорошая легенда очень понравилась