Раз прыйшоў туды стары калека-прахожы і папрасіўся да беднай жанчыны-удавы з дзіцем пераначаваць. Яна не хацела пускаць яго, наракаючы на сваю беднасць, і яшчэ баялася суда суседзяў.
Але стары расчуліў яе, даў ёй тры зярняткі жыта, і калі яна іх змалола, дык выйшла тры чвэрці мукі. Здзіўленая цудам жанчына нарэшце пусціла яго ў хату. Стары пераначаваў, а на другі дзень жанчыну за непаслушэнства закону жыхары хацелі пакараць. Стары заступіўся за яе, але, разам з тым, за такі нядобры звычай вырашыў пакараць усіх жыхароў Свіцязя. Загадаў жанчыне ўзяць на рукі сваё дзіця і йсці не аглядаючыся з горада, які зараз жа, сказаў, затопіцца вадой. Толькі яны выйшлі за браму, як горад пачало заліваць. Жыхары ўзнялі плач, енк, а жанчына, што выйшла з горада, з цікаўнасці азірнулася. За тое, што не паслухалася старога, яна ператварылася ў камень.
I цяпер гэты камень стаіць у возеры недалёка ад берага, нагадваючы жанчыну з дзіцем на руках. Кажуць, што калі хто даплыве да каменя і дакранец ца яго рукою, то з каменя выступае кроў.
***
Яшчэ старажылы расказваюць, што ў дзяцінстве бачылі яны на Свіцязі чатыры слупы, аброслыя мохам і падобныя на калодзежныя. Па вадзе плавалі вушакі ад дзвярэй, бярвенні ад будынкаў. Бярвенні былі прыдраныя, вуглы зрэзаныя. А калі ад'ехаць далей ад берага, то можна было нават убачыць на дне выбрукаваную дарогу.
Кoличество переходов на страницу: 3141
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |