Тут жаніха сустракалі бацькі нявесты, вялі яго ў хату, цешча абвязвала будучага зяця поясам, ён ей нізка кланяўся. Ў доме нявесты старшаму шаферу жаніха прыходзілася плаціць разнастайныя выкупы: за месца для маладога каля маладой, на якім звычайна сядзеў яе малодшы брат, за ўпрыгожванне шапкі жаніха і г. д. Шаферкі прышывалі ці прышпільвалі папяровыя кветкі да адзення шафераў, за што тыя давалі дзяўчатам падарункі.
Пасля прыезду жаніха ў хаце нявесты выконваўся абрад блаславення маладых (часам толькі нявесты) на ўстулленне ў шлюб. Вясельнымі песнямі, што выконвалі ў дадзены момант, выклікаліся бацька, маці, іншыя сваякі, якія падыходзілі да маладых, жадалі ім шчасця, здароўя, доўгага веку, кахання.
У заходнім Палессі жаніх і нявеста абыходзілі тры разы стол, цалавалі хлеб, за сталом сядзелі бацькі і бласлаўлялі іх. Нявеста перад вянчаннем насыпала столькі зярнят ячменю ў свой чаравік, колькі хацела мець у будучым шлюбе дзяцей. Каб засцерагчы ад уздзеяння чараунікоў і ад урокаў, нявесту абвязвалі зялёнай ці чырвонай суконнай ніткай, на канцы якой прымацоўвалі хлеб, соль, часнок.
Выходзячы з хаты, нявеста не павінна была азірацца, каб не вярнуцца сюды ў хуткім часе ўдавой .
Кoличество переходов на страницу: 1359
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |