https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вянчанне


У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў адрозненне ад папярэдніх эпох вялікая роля належала царкоўнаму абраду вянчання, што адбываўся звычайна ў нядзелю і быў арганічна ўключаны ў ход вяселля. Аб яго шырокімм распаўсюджанні ў сялянскім быце сведчаць разнастайныя народныя элементы абраднасці, якія суправаджалі выезд да шлюбу, сам царкоўны абрад, вяртанне і сустрэчу ў бацькоускім доме пасля яго (рассціланне вясельнага ручніка пад ногі маладым, абсыпанне зярнятамі жыта ці ячменю).

Раніцай, у дзень шлюбу, нявеста адпраўлялася на могілкі запрашаць пахаваных там продкаў на вяселле. Калі яна была сірата, то, звяртаючыся да бацькоў-нябожчыкаў, прасіла ў іх блаславення і заступніцтва ў новым сваім жыцці. Тут, на магіле, ёй распляталі косы, і яна так ехала вянчацца.

Вянчацца ехалі паасобна, жаніх заусёды наперадзе. Калі царква знаходзілася недалёка, то вянчацца шлі пяшком: нявеста тройчы кланялася кожнаму жыхару вёскі, якога сустракала.

У час вянчання выконваўся рад магічных абрадавых дзеянняў, што нібыта садзейнічала дабрабыту маладых, нараджэнню у іх дзяцей, ў першую чаргу хлопчыкаў, вызначала галаву сям'і, а таксама спрыяла, каб сяброўкі нявесты хутчэй выйшлі замуж.

Акрамя таго, імкнуліся па разнастайных прыкметах, па паводзінах жывёлаў, з'явах прыроды ў дзень вянчання прадказаць будучы лёс маладых. Найбольш распаўсюджанай ў Беларусі з'яулялася наступная прыкмета: калі ў час вянчання ўпадзе абручальны пярсцёнак аднаго з маладых, то ён раней памрэ.

Сустракаліся і рацыянальныя забароны, хоць і акутаныя магічнай абалонкай. Так, звычай прадугледжваў, каб маладыя ў час вянчання былі абсалютна здаровыя, інакш хвароба ніколі не вылечыцца, «завянчаецца». У нявесты не павінна быць менструацыі, бо сям'ю цэлы год не пакінуць няшчасці і хваробы.

У сапраўднасці ж, велізарныя эмацыянальныя і псіхічныя нагрузкі, звязаныя з уступленнем у шлюб, з удзелам у шматлікіх вясельных абрадах, патрабавалі ад маладых поўнага фізічнага здароўя.




 

Кoличество переходов на страницу: 1632


Комментарии