Жадаю маладым шчасця і долі,
і век доўгі, і розум добры.
* * *
Надзяляем хлебам, соллю
І добрай доляй,
Золатам, серабром
І ўсялякім дабром!
Дару вам мех зрэбны
Да рубель срэбны,
На век доўгі,
На быт добры,
На новую гаспадарку.
Асобы пласт вясельных віншаванняў — пажаданні (часам памежныя з патрабаваннем) мець шмат дзяцей:
Дару цыбулю,
Каб праз год
пазваў бабулю.
* * *
Дарую кароўку, шчэ й бычка,
каб першы быў сынок,
другая — дачка!
* * *
Дарую бульбы падполле,
каб завялі дзетак застолле.
* * *
Жадаю, каб у вас
было столькі сыноў,
Колькі куткоў,
І столькі дачушак,
Колькі падушак.
У вясельных віншаваннях-пажаданнях госці мадэлявалі будучыню дзяцей, казалі пра іх разумовыя і фізічныя здольнасці:
Дарую пяцёрку,
Каб нарадзіла дачку-танцорку.
* * *
А яшчэ дару кляновы ліст,
каб займелі сына —
і быў гарманіст!
Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 4302
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |