Само развітанне і вясельныя песні, што суправаджалі яго, аказвалі моцнае ўражанне на нявесту і ўсіх удзельнікаў вяселля. Маці або бацька падыходзілі да зяця, падавалі яму тонкі дубчык і казалі «Ня бі, сынок, маёй дачушкі кулаком, а бі гэтым дубчыкам».
Перад ад'ездам маладая тры разы кланялася ў бок чырвонага кута (покуці), бацьку і маці. У гэты час прысутныя спявалі песню:
Мой батыньку - саколіку,
Выраж мяне на століку.
Як ты сядзеш абедаці,
Будзеш на мяне паглядаці.
Маладая сыпала зерне ва ўсе бакі ў сенцах, у хаце і на двары. Калі яна была цнатлівай, то ўпрыгожвалі дугі калёс, падрыхтаваных да ад'езду, зелянінай, рознакаляровымі, ў тым ліку і чырвонымі, стужкамі.
Шафер выносіў пасаг нявесты, за які ён плаціў яе маці і сяброўкам, і ўсе ехалі да маладога.
Кoличество переходов на страницу: 1310
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |