https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каравай


Выпечка каравая

Уласна пачаткам вяселля з'яўлялася выпечка каравая, якая здзяйснялася напярэдадні ў суботу вечарам або раніцай у нядзелю, калі маладыя ехалі да шлюбу.

Каравай пяклі і ў доме жаніха, і ў доме нявесты часцей за ўсё замужнія жанчыны. Некалькі жанатых мужчын рыхтавалі ўсё неабходнае для прыгатавання каравая.

Нежанаты хлопец устаўляў яго ў печ і даставаў з печы, незамужнія дзяўчаты ўпрыгожвалі абрадавы хлеб. Старшая каравайніца прасіла ў бацькоў маладых блаславення перад кожным чарговым дзеяннем: каравай рашчыняць, у печ устаўляць, з печы вымаць і г. д.

Выпечка абрадавага хлеба суправаджалася спецыяльнымі песнямі, якіх у беларусаў было мноства. Старшая каравайніца старанна сачыла за выкананнем прынятых у дадзенай мясцовасці звычаяў і магічных дзеянняў, якія закліканы былі станоўча паўплываць на далейшы лёс і жыццё маладых. Дзяжу ставілі на кажух.

На Віцебшчыне прыгатаванне каравая суправаджалася наступнымі абрадавымі дзеяннямі: лепшая сяброўка нявесты тры разы прыносіла ваду; тры разы сыпалі муку для цеста; цеста мясілася трыма шаферкамі па чарзе; дзяжа накрывалася трыма кажухамі і інш. Гэта траістасць нібыта садзейнічала ў будучым цеснаму саюзу мужа, жонкі і дзяцей.

У пахмурны дзень каравай пачыналі рашчыняць толькі тады, калі выглядала сонца, інакш у маладых будзе нешчаслівы лёс. Цеста імкнуліся размінаць (гібаць), а не мясіць яго кулакамі, як звычайна, бо, лічылася, ў будучым муж будзе біць сваю жонку.

Цеста на каравай павінна было быць густое, мукі — дастаткова, каб у жыцці ў маладых усяго было ў дастатку. Каравай, круглы па форме, упрыгожваўся разнастайнымі фігуркамі з цеста, а таксама папяровымі кветкамі, галінкамі пладовых дрэў, каласкамі жыта або пшаніцы:

Старшая каравайніца
Не ў бяседзе сядзела,
Па падсаддзю хадзіла,
Кветку-каліну ламіла,
Каравая радзіла.

На караваі маладога зверху рабілі з цеста качара, а на караваі маладой — качку, вакол іх клалі яйкі (сімвал дзетанараджэння). Акрамя каравая пяклі яшчэ для жаніха «месяц», для нявесты — «шышку», якую яна на працягу вяселля трымала за пазухай і абыходзіла з ёй у хаце мужа ўсе гаспадарчыя пабудовы і дамашнюю жывёлу. Пяклі таксама невялікія хлебныя вырабы (драмушкі, піражкі, дваячкі, каржы), што раздаваліся дзецям у час вяселля ці выкарыстоўваліся пры выкананні разнастайных абрадавых дзеянняў.

Часта пяклі невялікія круглыя булачкі, якіяя каравайніцы забіралі сабе. Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі каравай, які ўдаўся добрым, прадказваў маладым багатае жыццё. Такім ён лічыўся ў тым выпадку, калі з пячы прыходзілася вымаць некалькі цаглін, каб дастаць гатовы каравай. Каравай, дастаўшы з печы, клалі на века хлебнай дзяжы, якое было пакрыта абрусам (настольнікам), і выносілі ў камору. У заходнім Палессі века перад гэтым кідалі да парога: калі дакоціцца — маладая будзе добрай гаспадыняй, калі не — дрэннай. Увесь вечар гучалі песні і музыка, гаспадары шчодра частавалі каравайніц. У час танцаў каравайніцы пляскалі ў далоні, каб маладыя ве села жылі.

 

Кoличество переходов на страницу: 1654


Комментарии