* Адразу ж пасля нараджэння дзіцяці бацькі праграмавалі яго будучыню на замужжа ці жаніцьбу: падчас выканання першага рытуальнага купання ў ваду клалі заручальны пярсцёнак маці ці бацькі і прагаворвалі жаданне бачыць сваё дзіця ў шлюбе.
* На працягу года бацькам трэба было ў вызначаныя дні наведваць храм і заказваць набажэнствы ў гонар святых, якія лічацца заступнікамі сямейнага шчасця, узносіць малітвы пра будучае шчаслівае сямейнае жыццё сваіх дзяцей.
* Лічылася, што ў паўсядзённым жыцці перавернутыя прадметы (сталы, лавы, посуд і інш.) у хаце "адахвочваюць" жаніхоў ад яе, і дачка не зможа выйсці замуж.
* Каб паспрыяць замужжу дачкі, на Юр'я (6 мая) трэба было абавязкова адкрыць усе замкі і завалы. Пры гэтым прыгаворвалі спецыяльныя замовы.
* На Саракі (22 сакавіка) дзяўчаты, прытанцоўваючы, павінны былі пераламаць сорак палачак і разарваць сорак невялікіх вяровачак. Мабыць, у гэтых дзеяннях закладвалася ўдалае замужжа, а можа, удалыя роды ў будучыні.
* Павер'і пра буслоў, якія прыносяць поспех і шчасце ў хату, прымушалі гаспадароў дапамагаць буслам ва ўладкаванні гнязда: для гэтага на даху хаты трэба было ўмацаваць старое кола. Але існавала строгае правіла: гэта павінны былі зрабіць нежанаты хлопец і незамужняя дзяўчына. Тады буслы абавязкова паселяцца на гэтым даху, а хлопец з дзяўчынай згуляюць вяселле.
* Каб сястра ці сяброўка выйшлі замуж, нявесту, якая адпраўлялася пад вянец, прасілі: калі яна будзе выходзіць з хаты, пацягнуць за сабой стол.
* Па той жа прычыне пасля таго, як на вяселлі падзеляць каравай, нявесту ўсаджвалі на новую пуховую падушку (у паўсядзённым жыцці існуе забарона сядзець на падушцы — розум адсядзіш!). Потым на гэту ж падушку ўсаджвалі тых дзяўчат, якія па розных прычынах ніяк не маглі выйсці замуж, а таксама чыталі малітвы святым, якія лічацца заступнікамі шлюбнага жыцця.
Аксана Катовіч, Янка Крук.
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1635
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |