"Гаспадар мой дваравы, будзь мне сват дарагі. Усватай ты мне, Божай рабыні (імя) у мужыкі (імя). У імя Бацькі, і Сына, і Святога Духа. Амін".
Дзяўчына павінна была застацца ў хаце адна ў любы чацвер, акрамя святочных, стаць пасярод пакоя і прагаварыць сваю просьбу дамавіку. Пасля гэтага дамавіка трэба пачаставаць чым-небудзь салодкім — цукеркай ці кавалачкам цукру (пакласці ў падмосце ці на стол).
Каб паспрыяць хуткаму замужжу, раілі начытаць шлюбную замову на новы грабянец і насіць яго сем дзён запар.
31 ліпеня жанчыны, якія жадалі б выйсці замуж у другі раз, ішлі ў царкву, стаялі ўсю службу і прасілі Іаана Шматпакутнага пра хуткае замужжа.
Каб выйсці замуж, дзяўчына імкнулася як мага раней прыйсці ў храм у дзень Пакрова Прысвятой Багародзіцы (14 кастрычніка) і першай паставіць свечку перад выявай Маці Боскай. Лічылася, якая раней усіх свечку паставіць, тая раней за ўсіх і замуж выйдзе.
Свае просьбы пра замужжа дзяўчыны звярталі да Параскевы-Пятніцы (дзень ушанавання — 10 лістапада): "Пятніца, святая пакутніца Параскавея, пашлі мне жанішка хутчэй, пашлі хоць старца, абы ў дзеўках не застацца".
На Беларусі ў дзень шанавання святога Андрэя Крыцкага (30 лістапада) незамужнія дзяўчыны "адбівалі паклоны". Паўсюдна лічылася, што тая дзяўчына, якая выдужае ўсяночнае дбанне з канонам Андрэя Крыцкага і сорак разоў здзейсніць паклоны, абавязкова сёлета выйдзе замуж.
Аксана Катовіч, Янка Крук.
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1633
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |