Дзе-нідзе сустракаўся такі звычай: хлопец, што дасягнуў паўналецця (16 гадоў) ахвяраваў адзін рубель на пачастунак сваім аднагодкам і старэйшым сябрам, якія прымалі яго у свой гурт. Па народным меркаванні, пакуль ён не зробіць гэтага, не мае права выбіраць сабе нявесту і сватацца. Хлопцы, прыняўшы таварыша ў свой саюз, гулялі па вуліцах вёскі з музыкай, песнямі, галёканнем.
Сялянскія дзяўчаты з гэтага ж узросту пачыналі лепш апранацца, ў святочныя дні ўпрыгожвалі галаву кветкамі і каснікамі. Яны ўжо, згодна з традыцыйнымі ўяўленнямі, мелі права хадзіць на гулянне - вячоркі (зборні), дзе і адбывалася знаёмства моладзі.
3імой на вячоркі дзяўчаты збіраліся ў каго-небудзь у хаце з прасніцамі і пралі, пазней прыходзілі хлопцы, і тады ўжо пачыналіся песні і танцы.
Летам моладзь збіралася за аколіцай на беразе ракі, возера ці на прызбе або лаўцы каля нейкай хаты. Да глыбокай ночы хлопцы і дзяўчаты спявалі песні, жартавалі, смяяліся.
Вялікія камунікатыўныя магчымасці для зносін і збліжэння моладзі давалі традыцыйныя каляндарныя святы і абрады беларускага народа. Акрамя таго, маладыя людзі мелі магчымасць сустракацца амаль кожны дзень, пры выкананні тых або іншых сельскагаспадарчых работ.
Трэба адзначыць, што ў беларусаў у тыя часы выпадкі прымусовага ўступлення ў шлюб былі рэдкія. Моладзь, як правіла, стварала асобныя колы выхадцаў з бедных сем'яў і выхадцаў з багатых. Амаль у кожнай вёсцы існаваў такі падзел, і паміж гэтымі кампаніямі вельмі часта назіралася нават варожасць. Яны паасобку збіраліся на вячоркі, ладзілі разнастайныя святы, удзельнічалі ў абрадах.
Такім чынам, збліжаліся маладыя хлопцы і дзяўчаты з сем'яў, аднолькавых па эканамічным і сацыяльным становішчы, таму і перашкод для шлюбу было мала. Сімпатыі, якія ўзнікалі паміж хлопцамі і дзяўчатамі пры дашлюбным знаёмстве, ўлічваліся старэйшымі, хоць часам шлюбы ўсё ж заключаліся не па ўзасмным каханні, а па разліку бацькоў, якія галоўным чынам звярталі ўвагу на фізічную сілу і здольнасць да працы. Не апошнюю ролю адыгрываў пры гэтым пасаг нявесты.
Кoличество переходов на страницу: 1842
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |