На Вербніцу асвячалі галінкі вярбы і з'ядалі з адной з іх усе пупышкі, каб паспрыяць цяжарнасці.
На Вялікдзень, каб на працягу года быць здаровымі, мыліся ў той вадзе, у якой ляжала асвячонае яйка.
На Юр'я выконвалі шмат рытуальных дзеянняў, якія павінны былі паспрыяць плоднасці жывёльнага статка і ўрадлівасці зямлі.
* Існуе забарона садзіць бульбу ў той дзень тыдня, на які сёлета прыпала Дабравешчанне, хаця, здавалася б, усё павінна быць наадварот: дзень зараджэння новага жыцця павінен быў (на аснове прыныцыпу падабенства) максімальна спрыяць закладванню асноў багатага ўраджаю новага года.
* Акрамя таго, у той дзень тыдня, на які прыпадала Дабравешчанне, нельга было ў першы раз выганяць жывёлу на пашу, забаранялася распачынаць араць і сеяць; вывозіць гной на поле; пачынаць будаўніцтва хаты і іншых пабудоў.
* Аналагічныя забароны мелі дачыненне і да хатніх жывёл: у гэты дзень нельга было злучаць карову: "З благавеснага цяляці дабра не ждаці"; садзіць квактуху або гусь на яйкі: "Пасаджаная ў гэты дзень на яйкі квахтуха выведзе пакалечаных куранятаў".
* У традыцыйнай культуры беларусаў адбылося так, што як да Саракоў, так і да Дабравешчання быў прымеркаваны шэраг забарон, звязаных са свойскімі птушкамі — курамі. Маці забараняла ўсім дамачадцам не толькі "касу плесці", але нават расчэсваць валасы, каб куры не драпалі летам грады. Каб куры не знікалі са свайго падворка, на Дабравешчанне вешалі на плоце рэшата, а потым у яго насыпалі зерне і кармілі курэй. Лічылася, калі ў першай палове святочнага дня, паміж ранішнім набажэнствам і абедняй, венікам сагнаць курэй з седала, то заўсёды будзе шмат яек. Малыя дзеці раніцай бегалі па чужых дварах і збіралі там трэсачкі, каб прынесці дахаты: "каб з чужога двара да іх прыходзілі несціся куры".
Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1327
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |