Гэты пост у народным асяроддзі назвалі ў гонар святога апостала Філіпа (Піліпа), які ўшаноўваецца менавіта ў гэты дзень. Апостал Філіп — адзін з дванаццаці вучняў Хрыстовых. Пасля ўваскрэшання Ісуса стаў прапаведнікам у Галілеі, Грэцыі, Малай Азіі і Сірыі. Здзейсніў шмат цудаў, лячыў хворых, уваскрашаў памерлых. У 87-гадовым узросце ён пакутніцкі памёр. Мошчы апостала Філіпа знаходзяцца ў Рыме ў царкве 12 апосталаў. Апосталу Філіпу моляцца пры розных немачах, асабліва пры захворваннях вачэй і ўкусах змей, у жалобе і смутку.
На Беларусі гэты час называлі яшчэ "Піліпаўка" і прыгаворвалі: "Піліпаў пост — да святак мост". Перад Піліпаўкай наладжвалі апошнія вяселлі, таму ў песнях ёсць такія словы: "Была восень — цяпер зіма, былі хлопцы — цяпер няма".
"Піліп дзяцей адзявае", "Кудзеліца — першы тыдзень прадзення на Піліпаўскі пост" — да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва: "У запусты на Піліпаўку пачынаюцца вячоркі і попрадкі".
На запусты паўсюдна было прынята выносіць на двор пачастункі для дамавіка, каб вялася хатняя жывёла.
У некаторых беларускіх месцах, а таксама ў Смаленскай вобласці перад тым, як 27 лістапада сесці вячэраць, гаспадары павінны былі выйсці з хаты да варотаў і запрасіць "царыцу дамавую, цара дамавога з малымі дзеткамі загавець". Пасля вячэры на стале пакідалі ежу і посуд, накрывалі гэта абрусам — для таго, каб "дамавіку з дамавіхай было што пачаставаць". У вобразе дамавіка людзі бачылі перш за ўсё сваіх продкаў.
Таксама гэты дзень стаў знакавым для вызначэння надвор’я на бліжэйшую і далёкую перспектыву: "Трывалы снег ляжа прыкладна 27 лістапада. Перазімак (з 27 лістапаыда да 23 снежня) — пачатак зімы. Калі на Піліпа шэрань — да ўраджаю аўса, дождж — да ўраджаю пшаніцы. Калі варона голас падае — да адлігі. Шэрань на дрэвах — да марозу, туман — да адлігі, а калі шэрань была ўначы, днём будзе снег. Пахмурна ці снежна — да непагадзі ў маі. Калі непагадзь суправаджае калядныя запусты (апошні дзень перад пастом), то можна разлічваць на ўраджайнае лета.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1610
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |