https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Макавей


Макавей — свята агародаў, крыніц і пчальнікоў. Сёння каля праваслаўных храмаў можна паназіраць сапраўдныя выставы ўраджаю агародніны з прысядзібных участкаў і дач.

Царква спраўляе дажынкі. Калі ў Давыд-Гарадку на агародах пераважаюць кветкі, дык іх і нясуць да храма. А ў Буда-Кашалёве ці вёсцы Гута Рагачоўскага раёна на агародах расце, вядома, не адна морква, але менавіта ёю сімвалізуецца мясцовы Макавей.

Мой добры знаёмы пчаляр Анатоль Лявонавіч Скрабатун з вёскі Завулак Рускі Глыбоцкага раёна толькі ў гэты дзень пачынае адкачку новага мёду. І ні днём раней. Традыцыю не парушае ніколі і таму заўсёды з добрым салодкім ураджаем.

Што датычыцца крыніц, дык у адной толькі Магілёўскай вобласці з дзясятак мясцін, якія свенцяцца менавіта 14 жніўня. Калі ж крыніц побач няма, святар пасвенціць ваду і са студні альбо калонкі. Да крыніцы за вёскай Сялец Буда-Кашалёўскага раёна заўсёды ідуць з абразом "пакутнікаў-макавеяў", з якім хадзілі яшчэ да вайны. І называюць сваю крыніцу таксама ў гонар гэтых старазапаветных братоў-пакутнікаў.

Звязда
Анатоль Кляшчук.



 

Кoличество переходов на страницу: 1496


Комментарии