Сёння наша тэма – правапіс абрывіятур.
Назва абрэвіятура паходзіць ад лацінскага слова brevis – "кароткі". Абрэвіятуры – гэта словы, якія былі ўтвораныя шляхам скарачэння слова ці словазлучэння. Такое скарачэнне можа адбывацца па пачатковых літарах ці гуках слоў, якія ўваходзяць у яго, тады яны называюцца літарныя або гукавыя абрэвіятуры (БДУ, МУС), або па спалучэнні пачатковых літар (гарсавет, Мінадуцкацыі) – гэта складанаскарочаныя словы.
Правапіс частак абрэвіятур
Скарочаныя часткі абрэвіятуры пішуцца так жа, як адпаведныя ім часткі поўных словаў: прафзаюз – прафесійны саюз, маскульт – масавая культура, Белдзяржуніверсітэт – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Літарныя абрэвіятуры пішуцца ў выглядзе вялікіх літар без кропак паміж імі: МЗС (Міністэрства замежных спраў), ДАІ (дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя). Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, напрыклад, у назвах аўтамабіляў, яна пішацца праз злучок: МАЗ-5551.
Шматлікія словы могуць утвараць як літарную абрэвіятуру, так і складацца з частак словаў: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Белдзяржуніверсітэт, БДУ. Часам сустракаюцца камбінаваныя абрэвіятуры, тады скарочаная частка слова пішацца з вялікай літары, а далей ідуць маленькія да скарочанай часткі наступнага слова, якая таксама будзе пісацца з вялікай літары: КамАЗ – Камскі аўтамабільны завод, ЛіМ – Літаратура і мастацтва.
Запазычаныя абрэвіятуры
Некаторая колькасць абрэвіятур, якая прыйшла ў беларускую мову, была транслітарыравана без перакладу, напрыклад, ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры). Напісанне такіх абрэвіятур трэба правяраць па слоўніку.
Як пішам, так не чуем
Некаторыя абрэвіятуры не адпавядаюць на пісьме свайму вымаўленню: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы скарачаецца як РІВШ, але вымаўляецца па правілах беларускай мовы, па якіх "в" пасля галоснай пераходзіць ва "ў нескладовае" - [рыўш].
Скланенне абрэвіятур
Скланяцца могуць складанаскарочаныя словы і гукавыя абрэвіятуры, канчаткі пішуцца злітна малымі літарамі: працаваў у Інбелкульце, катаўся на МАЗе.
Чым адрозніваюцца абрэвіятуры і ўмоўныя скарачэнні
Часам на пісьме для эканоміі месца або хуткасці мы скарачаем некаторыя словы: такія скарачэнні не варта блытаць з абрэвіятурамі.
Так, не з'яўляюцца абрэвіятурамі:
Так, не з'яўляюцца абрэвіятурамі:
*пазначэнні адлегласці, вагі і г.д.: км - кіламетр, г - грам;
*скарачэнне імя і імя па бацьку: В.У. Быкаў - Васіль Уладзіміравіч Быкаў;
*адзінкавыя скарачэнні слоў, пасля якіх ставіцца кропка: д. навук – доктар навук, і г.д. – і гэтак далей, П.С. – пост скрыптум.
Sputnik, 19 лістапада 2018
Кoличество переходов на страницу: 568
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |