https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правапіс запазычаных слоў


Сёння наша тэма – правапіс запазычаных слоў.

Большасць запазычаных слоў прыйшлі ў беларускую мову з лацінскай – праз польскую і нямецкую, але гэта адбылося так даўно, што мы ўдо не адчуваем гэтыя словы як запазычаныя. Зусім іншая справа са словамі, якія адносна нядаўна трапілі ў беларускую мову з англійскай і тычацца паняццяў, якія з'явіліся ў мінулым стагоддзі.

Спалучэнні галосных

Спалучэнне галосных у корані ўвогуле не ўласцівае для беларускай мовы. Калі вы бачыце такое спалучэнне, можна адразу зрабіць выснову, што слова прыйшло да нас з іншай, хутчэй за ўсё – старажытнагрэчаскай або лацінскай мовы.

Спалучэнне літар "иа"

У беларускай мове перадаецца як –ія-/-ыя-: Іліяда, радыяцыя.

Пасля зычных л, с і мяккага ц, дз а таксама н і з, якія не ўваходзяць у прыстаўку,  "иа" перадаецца праз –ья-: мільярд.

Спалучэнне літар "ие"

На пісьме перадаецца таксама праз -іе- або –ые-: Іерусалім, кліент, арыентацыя.

Выключэнне – езуіт, езуіцкі.

Спалучэнне літар "ио", "йо"

Калі вымаўляюцца як два склады, паміж зычнымі пад націскам –іё-, -ыё- (патрыёт, стадыён, біёлаг), не пад націскам –ія-/-ыя- (патрыятызм, нацыянальны, бібліятэка).

У пачатку слова – пад націскам -іо- (іон), не пад націскам –іа- (іанізацыя).

Калі вымаўляются як адзін склад, перадаюцца на пісьме праз –ё- (пад націскам) і -я- (не пад націскам: ёд, раён, маянэз.

Спалучэнне літар "йа"

У пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз -я-: Малая, папая.

Спалучэнне літар "йе"

У пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз -е-: феерверк, канвеер.

Беларускае аканне

Новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" дэкларуе, што "-ель"  і "-ер" (якія вымаўляюцца як "эль" і "эр" адпаведна) на прыкнцы запазычаных слоў перадаюцца ў беларускай мове як "-аль" і "-ар": камп'ютар, лідар, шніцаль.

Выключэнне складаюць слова афіцэр, а таксама ўласныя імёны: Лютэр.

Адажыа ў Токіа

Літара "о" на канцы нескланяльных слоў не пад націскам ператвараецца ў беларускай мове ў "а": Токіа, трыа, партфоліа, Марыа (не блытаць з Марыя, жаночым імем).

Піке філе ў камюніке

Нязменныя запазычаныя словы, якія заканчваюцца на "э", "е" пасля ўсіх зычных, акрамя "к" і "л" будзе ў беларускай мове пісацца "э": кафэ, бізэ, Алізадэ.  

Калі гэтыя літары стаяць у сярэдзіне слова, вам можа дапамагчы толькі слоўнік, таму што новых правілах пазначана, што яны пішуцца "згодна з літаратурным вымаўленнем". Так слова інтэрнэт мы напішам з літарай "э", а менеджмент – з "е" ў кожным складзе. І не пытайцеся, чаму.

Складанасці з у нескладовым

Паводле агульнага правіла, ескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пела ў хоры, ваша ўвага. Тое ж тычыцца іншамоўных слоў, калі ў іх "у" знаходзіцца не пад націскам: ва ўніверсітэце, для ўніверсальнага.

Ва ўласных імёнах заўсёды на пачатку пішацца "У" складовае: ва Уладзіслава.

У нескладовае пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыя, паўза. Выключэнне – словы трыумфальны і траур.

Пад націскам у сярэдзіне слова "у" таксама не чаргуецца з "ў": аул.

Калі запазычанае слова заканчваецца на –ус, -ум, у беларускай мове ў ім не будзе ў нескладовага: страус, рацыум. Тое ж самае датычыцца "у" на канцы запазычанага слова: шоу (але шоўмен), фрау.

Што мы ўзялі ў кітайцаў

Прыметнікі, утвораныя ад словаў на –нь, запазычаных з кітайскай мовы, пішуцца без мяккага знака: Цянь-Шань – цянь-шанскі.

Sputnik, 15 кастрычніка 2018


 

Кoличество переходов на страницу: 798