Беларусы з пакон вякоў любяць святкаванні, гледзішчы. Радасна і
натхнёна ствараюць для сябе, свайго асяроддзя атмасфэру радасці,
святкаванні вялікіх эпахальных дат сваёй краіны. Святы ў Беларусі можна
ўмоўна падзяліць на некалькі падзелаў:
1) Гістарычныя святы
(Буйныя гістарычныя падзеі Беларусі з часоў заснавання беларускай
дзяржаўнасці, да стварэння БССР). Дзень Незалежнасці (Дзень Волі), Дзень
нацыянальнай сымболікі, Дзень Воінскай
Славы, Дзень прыняцця першай Канстытуцыі Беларусі (статуту) і інш.
2)
Традыцыйныя, спрадвечныя славянскія святы і прысвяткі (каранямі
традыцыя сыходзіць у тыя часы, калі на тэрыторыі Беларусі было
распаўсюджана паганства). Купалле, Багатыр, Дзяды, Радаўніца і г.д.
3)
Рэлігійныя святы (Святы, прысвечаныя рэлігійным традыцыям, вераванням,
асобам святых, розных канфэсій Рэспублікі Беларусь - праваслаўе,
каталіцызм, мусульманства, будызм). Каляды, Вялікдзень, Яблычны Спас,
Вадохрышча Гасподне, Покрыва.
4) Дзяржаўныя святы (Заснаваныя
ўказам прэзідэнта дзяржавы, датычныя беларускае дзяржавы). Дзень Перамогі, Дзень
Рэспублікі, Дзень беларускае
пісьменнасці.
5) Прафэсійныя святы (Прысвечаныя працаўнікам
вызначанае галіны). Дзень беларускага
кіно, Дзень працаўнікоў культуры, Дзень геолага і г.д.
6)
Памятныя даты (Дні нараджэнні, падзеі ў жыцці краіны, вызначаныя
дасягненні вялікіх землякоў). Дзень
памяці Чарнобыля, Дзень памяці
ваяроў-інтэрнацыяналістаў, Дзень
памяці перамогі пры Грунвальдзе і г.д.
скарыставаны
матэрыялы Алегa Грубічa
Каментары
Указ пра святы ў Рэспубліцы Беларусь
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |