https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дванаццаць этапаў жыцця


На працягу свайго жыцця кожны з нас праходзіць праз 12 этапаў, якія адпавядаюць 12 знакам Задыяка. Астролагі вылучаюць "кропку жыцця", якая рухаецца з хуткасцю 4,3 градусы ў год. Яна пачынае свой шлях у Авене і заканчвае ў Рыбах. На кожным этапе свайго сталення чалавек сутыкаецца з пэўнымі цяжкасцямі, выконвае канкрэтную жыццёвую праграму. Ведаючы, якія перашкоды і выпрабаванні нам рыхтуе кожны з 12 этапаў, можна лепш да іх падрыхтавацца і лягчэй пераадолець.

Ад 0 да 7 гадоў

Кропка жыцця ў гэтым узросце рухаецца па самым шустрым знаку — Авена. У малых бурліць энергія, яны няўрымслівыя і цікаўныя, хочуць даведацца пра ўсё і адразу. Расійскі астролаг Ганна Васільчанка раіць бацькам не стрымліваць сваіх дзетак на іх першым жыццёвым этапе, а наадварот — прадастаўляць ім больш свабоды, бо малым вельмі важна самасцвярдзіцца, праявіць свае здольнасці. Дэвіз гэтага ўзросту: "Я хачу!". І тут задача бацькоў — прывіць малым пачуццё любові і спачування да бліжніх, не даць развіцца эгаізму і жорсткасці. Не дазваляйце малым крыўдзіць больш слабых дзетак і жывёл, прывучайце да беражлівага стаўлення да прыроды, выхоўвайце сілу волі. Калі не атрымаецца зрабіць гэта цяпер — другога шанцу не будзе.

Ад 7 да 17 гадоў

Кропка жыцця перамяшчаецца ў сквапнага Цяльца, таму не варта патураць усім матэрыяльным жаданням і капрызам дзіцяці. На гэтым жыццёвым этапе малога трэба навучыць кантраляваць свае эмоцыі, асабліва гнеў і агрэсію. Дзіцяці неабходна развіваць і трэніраваць сваю памяць. Бацькам трэба "культурна", але цвёрда сфарміраваць яго кола зносін, паколькі ў гэтым узросце ў дзецях акумулюецца негатыўная энергетыка натоўпу, што можа потым праявіцца ў жорсткасці і непрымірымасці да навакольных. Аднак і ізаляваць малога ад аднагодкаў не варта. Вялікае значэнне мае месца і атмасфера іх сустрэч. Яшчэ важна закласці асновы сістэмнага навучання. Чым больш дзіця засвоіць разнапланавага матэрыялу, тым лепш. У гэтым узросце даволі проста прывіць любоў да мастацтва і эстэтыкі, таму гэта самы зручны час для навучання ў мастацкіх і музычных школах. А ў 13-14 гадоў трэба прывіваць і фарміраваць правільнае стаўленне да сваіх продкаў і каранёў. Можна звяртацца да філасофскіх тэм і пакрысе займацца палавым выхаваннем.

З 15 да 21 года

Кропка жыцця рухаецца па знаку Блізнятаў. Прыйшоў час актыўна развіваць інтэлект і самастойнасць мыслення. У 15-16 гадоў чалавек уваходзіць у соцыум. Там дзейнічаюць свае законы і правілы, якія трэба навучыцца выконваць. Неабходна пераадолець у сабе безадказнасць, прагу да пляткарства і спекуляцый. У гэтым узросце карысна шмат падарожнічаць, вывучаць культуры іншых краін, засвойваць разнапланавую інфармацыю.

З 21 да 28 гадоў

Кропка жыцця — ў Раку. Гэта вельмі важны этап у жыцці кожнага чалавека. Галоўная задача — удасканаленне ўнутранага свету, фарміраванне ўласнай сістэмы каштоўнасцяў на аснове вопыту старшых пакаленняў. Чалавек павінен пастарацца пазбавіцца ад падазронасці, адасобленасці ад навакольных, сквапнасці. Самае складанае ў гэтым узросце — пераадолець мяжу 25-26 гадоў, калі чалавека адольвае жаданне ўсё кінуць і пачаць жыццё наноў. У гэты перыяд вельмі важна зрабіць правільны выбар, паколькі многія ўжо паспелі стварыць сям'ю. Часта памылковымі ўчынкамі чалавек ламае не толькі сваё жыццё, але і лёсы блізкіх людзей. Для таго, каб не нарабіць памылак, астролагі раяць у гэты перыяд наладзіць цесныя стасункі з бацькамі і сваякамі старэйшага ўзросту. 25-26 гадоў — найбольш спрыяльны час для нараджэння дзяцей, паколькі яны пераймаюць ад бацькоў самыя лепшыя якасці.

З 28 да 35 гадоў

Кропка жыцця знаходзіцца ў Льве. Праяўляюцца схільнасці да авантурызму, алкагалізму, наркаманіі, ідзе прыток энергіі, які не ўсе могуць правільна выкарыстаць, многія пачынаюць яго расходаваць дарэмна, аддаюцца пустым забавам. Самы лепшы сродак барацьбы са спакусамі — заняткі філасофіяй, рэлігіяй, чытанне добрых кніг, якія падтрымаюць маральную чысціню душы. Вельмі важна абраць правільную філасофскую канцэпцыю, не сысці ў сектанцтва, не назапасіць негатыўнай энергетыкі, здольнай разбурыць чалавека. Пераломны момант — да 32 гадоў. З 28 гадоў сямейныя праблемы сыходзяць на другі план, галоўным становіцца ўласнае эга. Чалавек імкнецца праявіць сябе ў калектыве, каб яго заўважылі, ацанілі. У 29 гадоў ўпершыню падводзяць высновы пражытых гадоў. Для жанчын вельмі важны перыяд — 32 гады (час змены пачуццяў, перагляду асабістых адносін). У гэтым узросце часта здараюцца разводы, з'яўляюцца новыя рамантычныя сувязі. Астролагі раяць прааналізаваць мінулае, узважыць усе "за" і "супраць", не рубіць з пляча, бо новыя пачуцці могуць хутка знікнуць.

З 35 да 42 гадоў

Кропка жыцця — у Дзеве. Настае час, калі чалавек павінен аддаць большую частку энергіі, назапашанай у папярэднім перыядзе. Неабходны дакладнасць і метадычнасць у падыходзе да вырашэння любых праблем. Спрыяльная пара для прафесіянальнага росту і шлюбаў па разліку. Узрост з 37 да 38 гадоў — кармічная праверка (першая праверка на тое, як вы выконваеце прынцыпы Задыяка, сваю жыццёвую праграму). Калі вынікі адмоўныя — будуць пакаранні ў выглядзе розных жыццёвых праблем: звальненне з працы, цяжкая хвароба, здрада сяброў. У гэты перыяд трэба абавязкова надаць пільную ўвагу свайму здароўю, харчаванню, пастарацца не зашлакоўваць арганізм. Ва ўзросце Дзевы ў характары могуць праявіцца бурклівасць, прыдзірлівасць, сквапнасць, грэбаванне пачуццямі і патрэбамі навакольных. Але галоўнае — рыхтуйцеся да самага адказнага цыклу ў сваім жыцці — 42 гадам (паўцыклу Урана, калі кропка жыцця перасякае жыццёвы "экватар"). У гэтым узросце многія спрабуюць змяніць сваё жыццё, як ім здаецца, у лепшы бок — мяняюць сям'ю, месца працы, захапленні.

З 42 да 49 гадоў

Кропка жыцця рухаецца па знаку Шаляў. У гэты час чалавек імкнецца аддацца творча выбранай у 42 гады справе. Гэты ўзрост яшчэ называюць "бабіным летам", калі настае гармонія і сталасць і ў асабістым, і ў сацыяльным жыцці. Усё назапашанае ў папярэднія гады прааналізаванае, сістэматызаванае і чакае рэалізацыі. Галоўная планета Шаляў — Венера. Менавіта яна кіруе чалавекам у памкненні стварыць трывалыя гарманічныя ўзаемаадносіны, кіравацца законамі этыкі і маралі і ў справах, і ў пачуццях. У гэты перыяд трэба наладжваць сацыяльныя сувязі, уладкоўвацца на новае месца працы, праяўляць свае арганізатарскія здольнасці і выкараняць недахопы (эгацэнтрызм, сябелюбства, схільнасць да дыктату).

З 49 да 55 гадоў

Час Скарпіёна. Цяжкі, крытычны перыяд у жыцці любога чалавека, асабліва — жанчын. Даводзіцца змяняць свае погляды, звычкі. На фізічным плане ў многіх часта ўнікаюць анкалагічныя захворванні, у многіх (асабліва ў 52 гады) назіраецца сэксуальны сіндром — павышаецца сэксуальная незадаволенасць. Ва ўзросце Скарпіёна чалавек валодае значнай самаразбуральнай сілай і дзеля дасягнення мэты гатовы ісці ва-банк. Неабходна кантраляваць свае эмоцыі, ні ў якім разе не замыкацца ў сабе і не займацца самакапаннем. Астролагі раяць часцей выходзіць у людзі, сустракацца з сябрамі, вывучаць псіхалогію, займацца творчай ці калектыўнай дзейнасцю. Тым, хто да гэтага не выконваў сваю жыццёвую праграму, лёс прадаставіць шанц выправіцца, адмовіцца ад памылак.

З 56 да 63 гадоў

Кропка жыцця рухаецца па знаку Стральца. Чалавек пачынае цікавіцца філасофіяй ці рэлігіяй. У многіх з'яўляецца мітуслівая прага да ведаў, якімі яны не паспелі авалодаць раней. Але, як правіла, гэта не атрымліваецца. Чалавек хапаецца за многае, але не дасягае нічога. У 56 гадоў чалавек праходзіць яшчэ адну праверку соцыумам. Праяўляюцца ўсе памылкі і промахі, дапушчаныя ў 37 і 38 гадоў. Тыя, хто не праходзіць праверку, сыходзяць на заслужаны адпачынак.

З 63 да 70 гадоў

Кропка жыцця рухаецца па знаку Казярога. Апошні шанц! Менавіта ў 63 гады адбываецца апошні выбар чалавека, калі ён пры жаданні можа карэнным чынам змяніць сваё жыццё. Той, хто робіць памылковы выбар, сыходзіць з жыцця ці моцна яго "калечыць".У першую чаргу гэта датычыцца людзей, якія імкнуцца стварыць іншую сям'ю (у 90 працэнтах выпадкаў нічога не атрымліваецца). Ва ўзросце Казярога варта адмовіцца ад некаторых стэрэатыпаў, канчаткова выпрацаваць жыццёвы, філасофскі стрыжань, навучыцца даваць дакладную ацэнку любой з'яве, але не навязваць сваё меркаванне навакольным. Вельмі важна пазбягаць дэспатызму ва ўзаемаадносінах з роднымі, ісці на кампрамісы.

З 70 да 77 гадоў

Час Вадалея. Перыяд філасофскага сузірання. На працягу жыцця чалавек мяняе сваё стаўленне да навакольнага свету, мяняе прыярытэты. Калі ў дзяцінстве мы гаворым "Я", у юнацтве "Я і свет", у сталасці "Свет і я", то ва ўзросце Вадалея застаецца толькі "Свет". Гэтая чацвёртая прыступка ўспрымання — самая важная ва ўсведамленні жыцця і свайго месца ў ім. Калі такое ўспрыманне свету не прыходзіць — духоўныя якасці чалавека затухаюць, развіваецца маразм, што прыводзіць да развалу фізічнага цела. Перыяд Вадалея — гэта час атрымання асалоды ад адзіноты ці сямейнай адасобленасці ад праблем са сваёй "паловай".Калі будзіце праяўляць мудрасці і чалавечнасць, навакольныя будуць цаніць вас за глыбіню і веданне законаў жыцця.

З 77 да 84 гадоў

Кропка жыцця рухаецца па знаку Рыб. Для чалавека такога ўзросту ўсё проста і зразумела, ён адчувае сувязь з прыродай, з'яднанасць з ёй. Настае духоўная, касмічная гармонія. Той, хто правільна размеркаваў свае жыццёвыя сілы, у гэты час можа падарожнічаць, вывучаць чужыя культуры. У высокадухоўных людзей ва ўзросце Рыб адбываецца "падключэнне" да крыніц касмічнай энергіі.

Падрыхтавала Інга Міндалёва.

Звязда 



 

Кoличество переходов на страницу: 2366


Комментарии