Пайшла дзеўка замуж за старога чалавека. А сама смяецца з мужавай старасці, старым чортам яго называе. Нарадзіўся у іх хлопчык. Аднаго дня сабралася тая маладзіца у лазню. I сына з сабою ўзяла. А мужу наказала:
-Ты, стары чорт, пасядзі каля лазні. Сыночка дамоў забярэш, бо я стамлюся...
Праз якую гадзіну памыла яна сына, адчыніла дзверы і пытаецца:
- Ты тут, стары чорт?
- Тут!
- Ну, дык вазьмі малога.
- А, давай, давай...
Выпхнула, ня гледзячы, за дзверы сына, а сама далей мыецца. Раптам чуе - муж крычыць:
- Давай хлопца! Хопіць табе яго шараваць!..
- Якога хлопца? - пытаецца маладзіца. - Я ж табе аддала сына!
- Калі?
Давай шукаць яны сыночка. I да сённяшняга дня ня могуць яго знайсці. Аддала языкатая маладзіца сына старому чорту Банніку.
(З выдання "Заклятыя скарбы" выдавецтва фірмы "ІТЭКС" Мінск 1992)
Кoличество переходов на страницу: 1600
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |