Кадук - страшэнная пачвара. Ці чалавек, ці звер, але больш падобны на звера з вялізнай калматаю галавою і шырокаю, ледзь не да вушэй, пашчаю. Як выскаліцца, хочаш не хочаш, а спруцянееш: здаецца, праглыне цябе разам з касцямі і вантробамі.
Людзі, злуючыся, часам кажуць: "Каб Кадук яго ўзяў!" альбо "Вазьмі яго Кадук!.." Але Кадук не заусёды бярэ, бо мае сілу толькі ў ліхую хвіліну, што выпадае на усходзе сонца, ў поўдзень і поўнач.
Напэўна, людзей зусім не засталося б, каб гэтая пачвара магла прыходзіць, калі ёй ўздумаецца. Кадук ня мае улады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. І прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш - ўсе збудзецца.
(З выдання "Заклятыя скарбы" выдавецтва фірмы "ІТЭКС" Мінск 1992)
Кoличество переходов на страницу: 2683
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |