Зрэдку Хута можна ўбачыць увечары на небе. Калі ён ляціць і зіхаціць агнём, дык золата дзесьці знайшоў; калі ж чуваць толькі лопанне крылаў, а самога не відаць - збожжа нясе.
Хута трэба заусёды шанаваць і смачна карміць. І не забывацца, што любімая Хутава страва - яечня. Таму гаспадыня, падсмажыўшы яйкі, спяшаецца на гарышча, ставіць там каля коміна патэльню і кліча:
- Хут, Хут, хадзі сюды, з'еш яечаньку, абарачаньку!
Вернецца гаспадыня ў хату, а Хут пачынае есці. I абавязкова праз дзень ці два гаспадарам дабром аддзячыць. Тут, на гарышчы, Хут і жыве, а лётае, дзе яму захочацца. Ён таксама можа лёгка перакінуцца ў палена, корч ці старое кола.
Кажуць, быу такі выпадак. Адзін парабак падслухаў, што гаспадыня паклікала Хута есці, пачакаў, калі яна вярнулася ў хату, і з'еў яечню сам. Хут страшэнна раззлаваўся, напэўна, падумаў, што з яго пакпілі: паклікалі снедаць, а міска - пустая... У той жа дзень падпаліў ён сядзібу - і хату, і гумно, і хлеў. Збівалі людзі пажар, збівалі, але не далі рады. Стаяць, глядзяць на галавешкі... А непадалёку старое кола ляжыць. Нікому у галаву не цюкнула, што тэта Хут. Не стала яму дзе жыць, вось ён у кола і перакінуўся.
- Навошта яно тут будзе гарэць! - сказаў сусед пагарэльцаў і перакінуў кола у свой двор. I зажыў той дзядзька прыпяваючы. Усё ў яго ладам пайшло: і жыта добра радзіцца, і ўсякае багацце паплыло ў хату.
(З выдання "Заклятыя скарбы" выдавецтва фірмы "ІТЭКС" Мінск 1992)
Кoличество переходов на страницу: 1691
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |