Лев Сапега
Lew Sapeha
Выдатны дзяржаўны, грамадзкі, палітычны і літаратурны дзеяч XVI-XVII стагоддзяў.
Сакратар Вялікага Літоўскага Княства (1580 - 1585)
Падканцлер Вялікага Літоўскага Княства (1585 - 1589)
Канцлер Вялікага Літоўскага Княства (1589 - 1623)
Ваявода віленскі (з 1621)
Гэтман Вялікага Літоўскага Княства (1625 - 1633)
Маршалак Вялікага Літоўскага Княства (1633)
Падканцлер Вялікага Літоўскага Княства (1585 - 1589)
Канцлер Вялікага Літоўскага Княства (1589 - 1623)
Ваявода віленскі (з 1621)
Гэтман Вялікага Літоўскага Княства (1625 - 1633)
Маршалак Вялікага Літоўскага Княства (1633)
Нарадзіўся 4 сакавіка 1557г. у вёсцы Астроўна каля Віцебска. Паходзіў з роду вялікіх літоўскіх князёў - быў у далёкай кроўнай сувязі з Гедымінавічамі. Гербы:"Пагоня","Ліс","Сапега".
Па смерці бацькі маці аддала свайго сына на выхаванне магнату Мікалаю Радзівілу Чорнаму у Нясвіж. І потым, праз увесь час пабыту пры двары спачатку Батуры, а потым Жыгімонта III Вазы Леў Сапега падтрымліваў сувязі з Радзівіламі.
Пад час вайны Літвы з Маскоўскім Княствам (пры Іване IV) Сапега на свой кошт сфармаваў гусарскі полк.
У складаных палітычных умовах 1588г. пад кіраўніцтвам падканцлера Льва Сапегі быў перапрацаваны і надрукаваны уласным коштам у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні Літоўскі Статут у трэцяй рэдакцыі, які выразна забяспечваў правы беларускае мовы як урадавае у тагачаснае Рэчы Паспалітае.
Стаяў на чале пасольства ў Маскву 1600-1601г.г. У 24 пунктах "Спосабаў вечнага міру", прапанаваных пасламі, Сапега спасылаўся на славянскую еднасць і заклікаў да саюзу дзвух хрысціянскіх дзяржаў.
Пайшоў з жыцця 7 ліпеня 1633г. Пахаваны у Вільні ў касцёле св.Міхала.
У асобе Льва Сапегі Вялікае Княства страціла апошняга абаронцу сваіх правоў, а ліцвіны (беларусы)-абаронцу свае культуры, мовы і нацыянальнасці.
Словы Сапегі на сойме 1588 г. сучасны дагэтуль: "Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў каждай рэчыпаспалітай чалавеку нічога ня маець быці дарожшага над вольнасьць, а няволяй так ся маець гыдзіці, што ня толькі скарбамі, але сьмерцю яе ад сабе адганяці павінен".
(Скарыставаны архіўныя матэрыялы: Scriptores rerum polonicarum. Archivum Domu Radziwillów. Kraków 1885. /t.VIII/ )
Кoличество переходов на страницу: 3958
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |