Выдатны дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, першы прэзыдэнт Гавайскіх выспаў, вучоны генэтык, урач.
Мікалай Судзілоўскі нарадзіўся у 3(15) снежня 1850 г. у вёсцы Фастава каля Мсцілаўля на Магілёўшчыне. У сям'і было 8 дзяцей, найстаршы - Мікалай.
Па заканчэнні Магілёўскай гімназіі ён прадоўжыў навучанне у Петэрбурзе (1868г.), а потым на медычным факультэце унівэрсітэта Кіева (з 1869г.) і скончыў універсітэт у Бухарэсце (1877г.)
Па 1887г. - эміграцыя у ЗША, дзе жыве спачатку ў Нью-Йорку, потым у Сан-Францыска. Атрымаў амерыканскае грамадзянства.
У 1893 годзе пераязджае на Гавайскія выспы, дзе трымае медычную практыку. Пасля захопу выспаў амерыканцамі у 1898 годзе Судзілоўскі стаў падтрымліваць барацьбу за незалежнасць карэннага насельніцтва. А ў 1900 г. быў абраны у сенат Гавайскіх выспаў і неўзабаве стаў ягоным прэзыдэнтам.
Пад час Руска-Японскай вайны 1904-05гг. правадзіў рэвалюцыйную прапаганду ў Японіі сярод рускіх палонных, якіх затым выкупіў у японскіх уладаў і планаваў скарыстаць у барацьбе супроць царызму ў рэвалюцыі 1905г. Але, па віне вядомага правакатара Азэфа, гэтае не здзейснілася і Судзілоўскі быў вымушаны зноў бегчы на Філіпіны.
Памёр у Кітае 30 красавіка 1930г.
Кoличество переходов на страницу: 4044
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |