Франциск (Георгий) Скорина
Славянскі першадрукар, роданачальнік кнігадрукавання ва Ўсходняй Еўропе. Выдатны філёзоф-гуманіст, медык, літаратар, юрыст, асветнік эпохі Адраджэння.
Нарадзіўся на Полаччыне прыкладна паміж 1485 і 1490 гадамі.
Вучыўся лацінскай мове у Полацку, Вільне. Абараніў дыплём доктара вольных навук (Кракаўскі Унівэрсітэт-пасля 1506г.) Затым вывучаў медыцыну у Нямеччыне і Італіі. Атрымаў дыплём доктара медыцыны пры Падуанскім Унівэрсітэце (Паўночная Італія 1512г.), у Празе
вывучаў кабалу, талмуд. У 1512-1517 гадах вывучаў тэхніку друкавання ў Аўсбурзе, Венецыі і іншых гарадах Еўропы.
У Празе Чэскай 6 жніўня 1517 года выйшла ў свет першая беларуская друкаваная кніга. Да 1519г. Скарына надрукаваў 23 кнігі Бібліі з каментарыямі пад агульным загалоўкам "Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению".
Пасля 1521 году вярнулся на Радзіму і ў Вільні заснаваў першую беларускую друкарню, дзе выйшлі: "Малая падарожная кніжка" (каля 1522), у якой аб’яднаны Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў; Саборнік (уключае "Святцы", Пасхалію з астранамічнымі звесткамі, грамадзянскі календар, пасляслоўе); "Апостал"(1525 г.).
Памёр у Празе пасля 1551 года.
(падрабязней:
http://asoby.belinter.net/cont.php?x=fs
http://knihi.com/pytanni/041.html
Кoличество переходов на страницу: 3615