Мінуў час. Нехта данёс літоўскаму князю аб уцекачах, і ён прыехаў са світай паглядзець на іх. Ян і Цэцылія, якім было ўжо па сто гадоў, разам з сынамі, дочкамі, унукамі і праўнукамі выйшлі з хаты. Князь быу здзіўлены іх сілай і прыгажосцю.
І вось за тое, што здолелі яны адваяваць у пушчы і дзікага звера гэту зямлю, ператварыць берагавы наднямонскі лес ва ўрадлівае поле, сталі іх называць людзі багатырамі. Адсюль і пайшла назва вёскі - Багатырэвічы.
Кoличество переходов на страницу: 1274
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |