https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкуль Узда


Пад Койданавам беларусы разбілі татараў, а сам татарскі атаман Кайдан уцёк. Але беларусы дагналі яго там, дзе цяпер Узда стаіць, і ранілі. Падаючы з сядла, Кайдан ухапіўся за ўзду свайго каня і сказаў:

- Вось дзе напаткала мяне смерць.

На тым месцы пачалі будавацца людзі, і пасяленне тое назвалі Узда.

*   *   *
А яшчэ расказваюць, што даўно-даўно, калі тут яшчэ нічога не было, праязджаў неяк рускі цар і згубіў залатую узду. Яго слуга, шукаючы тут залатую ўздзечку, ездзіў на кані то ў адзін бок, то ў другі. А чалавек адзін, бачачы гэта, спытаўся ў конніка, чаго ён шукае. І той кажа, што шукае залатую ўзду. Вось ад таго быццам наша мястэчка і завецца Узда.

 

Кoличество переходов на страницу: 1606


Комментарии