Найменні на -ічы ў той час з’яўляліся формамі множналікавых імён або імён-мянушак, што абазначалі пэўны родавы калектыў. У працэсе сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства адбываўся падзел сямейнай абшчыны, з адной вялікай сям’і ўтвараліся вялікія і малыя групы сямей, якія насілі агульнае патранімічнае імя, утворанае ад уласнага імені галавы сям’і. Такім чынам, у аснове назвы вёскі Калавуравічы ляжыць імя-мянушка агульнага продка роду або заснавальніка паселішча — Калавур.
Калі ўлічыць тэрыторыю лакалізацыі прозвішча Калавур (Піншчына і Століншчына) і гістарычныя факты (менавіта на землі Берасцейскага ваяводства ў выніку сумеснага паходу Вітаўта і Тахтамыша пад Азоў у 1397 годзе была пераселена вялікая колькасць татар), то можна меркаваць, што прозвішча Калавур узыходзіць да татарскай мовы. Cлова “калавур” паходзіць з цюркскіх моў і з’яўляецца варыянтам слова “каравул” у значэннях група ўзброеных людзей, якія ахоўвалі што-небудзь, пост для аховы, стораж.
Народная газета
Кoличество переходов на страницу: 1199
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |